Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваградзкі замак абнесьлі мурам


Краявід Наваградзкага замку
Краявід Наваградзкага замку

Працягваецца рэстаўрацыя Наваградзкага замку.

Ужо больш за дзесяць гадоў працягваецца рэстаўрацыя Наваградзкага замку, ад якога заставаліся толькі руіны. Абломкі вежаў Касьцельнай і Шчытоўкі. Выданьне Onliner расказала, як прасоўваецца рэстаўрацыя.

Рэканструкцыя складаецца з шасьці пускавых комплексаў — зараз якраз завяршаецца пяты этап. Замест вежаў, якія тырчалі на гары дзесяцігодзьдзямі, віднеюцца абрысы замку. Тут зьявіліся фартыфікацыйныя каменныя сьцены з высокімі мэталічнымі варотамі і некалькі аглядных балькончыкаў.

За плотам, абцягнутым зялёным пакрыцьцём, стаіць рэстаўрацыйная тэхніка, а таксама матэрыялы.

«На тэрыторыі аднаўляюцца да рознай вышыні — ад 1 да 3 мэтраў — абарончыя сьцены. Зараз можна на свае вочы ўбачыць ня проста груду камянёў, а паўнавартасны мур. Па пэрымэтры фартыфікацыйныя сьцены злучаюць вежы, якія захаваліся, — расказвае начальніца аддзелу культуры Наваградзкага райвыканкаму Марына Шабановіч. — Працы плянуем скончыць ужо ў лістападзе».

Самі будынкі надзейна закансэрваваныя — дзеля таго, каб не разбураліся.

«Мы ўзмацнілі сьцены Касьцельнай вежы, выраўнялі, абтынкавалі, захаваўшы пры гэтым аўтэнтычныя фрагмэнты: у муры ёсьць цаглінкі, якія адносіліся да пэрыяду, калі вежа яшчэ была цэлай і выконвала свае функцыі».

Шосты этап рэстаўрацыі закране вежу Шчытоўку — зараз падыходзіць да канца ўзгадненьне праекту. Работы працягнуцца ў 2025 годзе. У часткі, якая захавалася, выкарыстоўваюць рэстаўрацыйную цэглу ручной працы, а ва ўзнаўленьні трачаных фрагмэнтаў збудаваньня — новая цэгла. Такім чынам хочуць падкрэсьліць розьніцу паміж новымі і старымі ўчасткамі муру.

Калі аб’ект адновяць, унутры плянуюць адкрыць музэйную экспазыцыю, якая расказвае гісторыю Наваградзкага замку. Яе часткай могуць стаць археалягічныя знаходкі, выяўленыя тут падчас раскопак.

З 1 верасьня тэрыторыю замку адкрылі для турыстаў. Уваход каштуе 1 рубель. Набыць білет можна каля драўлянага кіёску побач з уваходам у комплекс ва ўсе дні, акрамя панядзелка. Наступныя рэстаўрацыйныя работы не перашкодзяць праходу на тэрыторыю замку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG