Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася відэа, як група журналістаў Свабоды трапіла пад расейскі абстрэл на Данбасе


На бахмуцкім кірунку, архіўнае фота
На бахмуцкім кірунку, архіўнае фота

Абстрэл адбыўся каля лініі фронту ў Данецкай вобласьці.

Гаворка ідзе пра здымачную групу праекту «Донбас. Реалії». Журналісты здымалі працу апэратараў FPV-дронаў на бахмуцкім кірунку.

Абстрэл адбыўся 10 кастрычніка, у складзе групы працавалі карэспандэнт Раман Пагуліч і апэратар Паўло Холадаў.

Журналіст атрымаў кантузію, двое байцоў лёгкія раненьні, апэратара аскепкі не закранулі. Іх і параненых жаўнераў украінскага войска эвакуавалі ў стабілізацыйны пункт для мэдыцынскага агляду і лячэньня, а потым выпісалі.

Момант абстрэлу трапіў на відэа.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG