Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля чарговых расейскіх абстрэлаў ва Ўкраіне загінулі 2 чалавекі, 22 параненыя


Наступствы аднаго з расейскіх абстрэлаў Херсоншчыны
Наступствы аднаго з расейскіх абстрэлаў Херсоншчыны

На гэты раз Расея абстраляла чатыры ўкраінскія вобласьці.

Два чалавекі загінулі і 22 былі параненыя за мінулыя содні ў выніку расейскіх абстрэлаў у Данецкай, Харкаўскай, Запароскай і Херсонскай абласьцях, сьведчаць рэгіянальныя вайсковыя адміністрацыі, адзначае ўкраінская служба Радыё Свабода.

У прыватнасьці, па словах старшыні Данецкага аблвыканкаму Вадзіма Філашкіна, 12 кастрычніка ў рэгіёне загінулі двое жыхароў: у паселішчах Курахаўка і Ўлакла, яшчэ 11 чалавек атрымалі раненьні.

У Харкаўскай вобласьці пацярпелі чатыры чалавекі. Па словах кіраўніка ОВА Алега Сінегубава, у выніку расейскіх абстрэлаў таксама пацярпелі дамы ў Харкаўскім, Купянскім і Ізюмскім раёнах.

Чатыры чалавекі пацярпелі ў выніку расейскіх удараў па Запарожжы. Як паведаміў кіраўнік ОВА Іван Фёдараў, за содні расейскія войскі нанесьлі 329 удараў па 13 населеных пунктах Запароскай вобласьці, у прыватнасці, з выкарыстаньнем 170 бесьпілётных лятальных апаратаў розных мадыфікацый.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG