Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абстраляла Краматорск і Херсонскую вобласьць, ёсьць загінулыя і параненыя


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Наступствы расейскай атакі на гатэль у Краматорску, 25 жніўня 2024 году
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Наступствы расейскай атакі на гатэль у Краматорску, 25 жніўня 2024 году

25 верасьня расейскія войскі працягвалі абстрэльваць украінскія гарады.

Удзень расейскі войскі ўдарылі па цэнтру горада Краматорск у Данецкай вобласьці Ўкраіны.

«Па стане на 17:30 вядома пра двух загінулых у Краматорску. Сёньня днём расейцы скінулі на горад тры кіраваныя авіябомбы. 2 чалавекі загінулі і сама меней 12 параненыя. Сярод параненых — трое дзяцей», — напісаў ён у тэлеграме, паведаміў кіраўнік Данецкай абласной ваеннай адміністрацыі Вадзім Філашкін.

Паводле ягоных зьвестак, у горадзе пашкоджаныя два шматпавярховыя дамы, крамы і легкавыя аўтамабілі. Разборы завалаў працягваюцца. У Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны заявілі, што дакумэнтуюць наступствы расейскага нападу.

Таксама 25 верасьня расейскія вайскоўцы некалькі разоў абстрэльвалі Херсонскую вобласьць Украіны. Так, у выніку абстрэлу пасёлка Зімоўнік Херсонскай вобласьці загінула 80-гадовая жанчына, у бальніцу даставілі 48-гадовую жанчыну з выбуховай траўмай, кантузіяй, раненьнем твару і перадплечча, паведаміў кіраўнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандар Пракудзін.

Таксама расейскія войскі абстралялі Дняпроўскі раён Херсона, з прычыны чаго двое мужчын, 32 і 56 гадоў, атрымалі выбуховыя траўмы і множныя аскепкавыя раненні канечнасцяў, іх шпіталізавалі, паведамілі ў прэс-службе Херсонскай ОВА.

У выніку атакі дрона пацярпеў жыхар вёскі Антонаўка ў прыгарадзе Херсона. 22-гадовы мужчына зьвярнуўся ў бальніцу, дзе ў яго дыягнаставалі выбуховую траўму і аскепкавае раненьне грудной клеткі.

Раніцай расейскія вайскоўцы таксама абстрэльвалі Антонаўку. Аскепкавыя раненьні ног атрымаў 57-гадовы мужчына, а ў Цэнтральным раёне Херсона пацярпела 24-гадовая жанчына, у яе выбухная траўма і кантузія.

  • Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны з Украінай расейскія войскі штодня абстрэльваюць і атакуюць яе тэрыторыю дронамі, ракетамі і кіраванымі бомбамі. Нягледзячы на шматлікія доказы і сьведчаньні, Мінабароны Расеі сьцьвярджае, што цэліцца толькі па ваенных аб’ектах, але ахвярамі рэгулярна становяцца мірныя жыхары.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG