Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарыс пагадзілася на другія дэбаты, але Трамп зноў адмовіўся


Дональд Трамп і Камала Гарыс падчас дэбатаў 10 верасьня
Дональд Трамп і Камала Гарыс падчас дэбатаў 10 верасьня

Экс-прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адхіліў заклік віцэ-прэзыдэнткі Камалы Гарыс аб удзеле ў яшчэ адных дэбатах зь ёй перад прэзыдэнцкімі выбарамі ў ЗША.

Трамп заявіў падчас перадвыбарчага мітынгу ў штаце Паўночная Караліна, што праводзіць чарговыя дэбаты ня варта, бо пачалося ўжо датэрміновае галасаваньне на выбарах у некаторых штатах.

«Праблема з чарговымі дэбатамі ў тым, што проста занадта позна. Галасаваньне ўжо пачалося», — сказаў кандыдат ад рэспубліканцаў.

Заява прагучала празь некалькі гадзін пасля таго, як кампанія кандыдаткі ад Дэмакратычнай партыі заявіла, што Гарыс прыняла запрашэньне CNN удзельнічаць у дэбатах 23 кастрычніка і заклікае Трампа далучыцца.

  • Увечары 10 верасьня ў Філядэльфіі прайшлі першыя дэбаты паміж Камалай Гарыс і Дональдам Трампам.
  • Зарэгістраваныя выбарцы ЗША лічаць, што Гарыс пераўзышла свайго апанэнта, сьведчыць апытаньне амэрыканскага тэлеканалу CNN, праведзенае дасьледчай групай SSRS. Па словах 63% назіральнікаў, Гарыс выступіла лепш за Трампа. Вынікі апытаньня адлюстроўваюць пазыцыю толькі сярод выбарцаў, якія прынялі ўдзел у апытаньні і назіралі за дэбатамі, і не адлюстроўваюць меркаваньня ўсіх грамадзян ЗША.
  • Дональд Трамп 12 верасьня ўжо заяўляў, што ня будзе ўдзельнічаць у яшчэ адных дэбатах са сваёй канкурэнткай.
  • У чэрвені Трамп меў дэбаты з прэзыдэнтам Джо Байдэнам. Выступ Байдэна на дэбатах у чэрвені назвалі слабейшым у параўнаньні з Трампам. Пасьля гэтага ў ліпені прэзыдэнт ЗША спыніў удзел у выбарчай кампаніі і падтрымаў кандыдатуру Гарыс.
  • Выбары прэзыдэнта ЗША пройдуць 5 лістапада.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG