Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускую паветраную прастору зноў залятаў расейскі дрон


Зьбіты расейскі дрон. Архіўнае фота
Зьбіты расейскі дрон. Архіўнае фота

У беларускую паветраную прастору зноў заляцеў адзін з расейскіх бесьпілётнікаў, якімі Расея абстрэльвала Ўкраіну.

Паводле зьвестак маніторынгавага праекта «Беларускі Гаюн» раніцай дрон-камікадзэ тыпу «Шахед» перасёк мяжу ў раёне мястэчка Лоеў Гомельскай вобласьці. Бесьпілётнік правёў там каля 30 хвілін.

«Дрон рухаўся заходнім курсам, а далей павярнуў на паўднёвы ўсход і вярнуўся на тэрыторыю Ўкраіны. Ён паляцеў у раён Славуціча», — зазначае «Беларускі Гаюн».

Падчас знаходжаньня бесьпілётніка ў беларускай паветранай прасторы з аэрадрома Баранавічы быў узьняты зьнішчальнік.

Паводле слоў прэзідэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, у ноч на нядзелю расейскае войска запусціла па Ўкраіне больш за 70 дронаў. Большасць зь іх былі знішчаныя, паведаміў Зяленскі.

З пачатку вайны Расеі супраць Украіны расейскія бесьпілётнікі і снарады неаднаразова заляталі ў паветраную прастору памежных дзяржаў, у тым ліку Беларусі і краін NATO — у прыватнасьці, Латвіі і Румыніі.

Беларускія ўлады звычайна маўчаць пра такія выпадкі. Але 5 верасьня Мінабароны Беларусі пацьвердзіла факт зьнішчэння цэляў, якія заляцелі ў Беларусь у ноч на 5 верасьня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG