Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча адмовіцца ад штэмпэляў у пашпартах. Краіна ўводзіць лічбавы кантроль падарожнікаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

12 кастрычніка 2025 году на польскіх межах будзе запушчана ўдасканаленая сыстэма ўезду/выезду (EES), якая будзе лічбава рэгістраваць грамадзян трэціх краін, якія ўяжджаюць і выяжджаюць з Шэнгенскай зоны.

Новая сыстэма дазволіць імгненна атрымаць доступ да зьвестак аб знаходжаньні замежніка. Гэта азначае пачатак канца пашпартных штэмпэляў. Сыстэма будзе рэгістраваць біямэтрычныя зьвесткі ўсіх падарожнікаў з краін, якія не ўваходзяць у ЭЗ.

Як адзначае znadniemna.pl, Польшча, як адна з першых краін ЭЗ, цалкам гатовая пачаць кантроль з выкарыстаньнем сучаснай інтэграванай эўрапейскай сыстэмы памежнага кантролю. Сыстэма ўезду/выезду будзе ахопліваць усе памежныя пераходы ў Польшчы — аўтамабільныя, чыгуначныя, паветраныя і марскія. Новая сыстэма забясьпечыць усім праваахоўным органам Эўрапейскага зьвязу хуткі доступ да інфармацыі пра дату і месца ўезду замежніка ў Шэнгенскую зону, а таксама аб яго статусе пражываньня — незалежна ад таго, у якой краіне ЭЗ ён знаходзіцца.

Сыстэма ўезду/выезду (EES) — магутны інструмэнт для забесьпячэньня бясьпекі межаў. Дзякуючы EES Польшча разьлічвае ўзмацніць кантроль над тымі, хто знаходзіцца на ейнай тэрыторыі.

«Гэта прывядзе да ліквідацыі незаконнага перамяшчэньня людзей. Рэгістрацыя біямэтрычных зьвестак — найлепшае рашэньне для дакладнай ідэнтыфікацыі замежнікаў і значнага зьніжэньня рызыкі махлярства або крадзяжу асабістых зьвестак.

Да 10 красавіка 2026 году практыка прастаўленьня штампаў у пашпартах замежнікаў будзе спынена. Яна будзе заменена лічбавай сыстэмай уезду/выезду, якая — за пэўнымі выняткамі — будзе фіксаваць біямэтрычныя зьвесткі грамадзян краін, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз, інфармацыю пра падарожныя дакумэнты і даты паездак.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG