Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МУС адкрыў новы СІЗА, які пабудавалі замест «Валадаркі»


Будоўля новага сьледчага ізалятара ў Калядзічах, 2013, архіўнае фота
Будоўля новага сьледчага ізалятара ў Калядзічах, 2013, архіўнае фота

З удзелам міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова 2 жніўня адкрыўся новы комплекс будынкаў сьледчага ізалятара № 1 упраўленьня дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС па Менску і Менскай вобласьці.

Пра гэта піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

У якасьці падарунка на навасельле міністар падараваў СІЗА сэртыфікат на тэлевізар, паведамляе прэсавая служба МУС.

Комплекс разьмяшчаецца на тэрыторыі прамысловай зоны «Калядзічы» каля вёскі Пашкавічы ў Менскім раёне.

«Кіраўнік ведамства азнаёміўся з комплексам збудаваньняў, які, апроч рэжымнага корпусу, уключае рэспубліканскі агульнасаматычны шпіталь, адміністрацыйны будынак, спартова-культурны цэнтар, гаспадарчы блёк, інтэрнат для супрацоўнікаў. Там кіраўнік зазірнуў у госьці да сям’і аднаго з навасёлаў — пагутарыў, уручыў падарункі», — адзначае МУС.

У новы комплекс СІЗА пераехаў у красавіку гэтага году зь Пішчалаўскага замку на вуліцы Валадарскага ў Менску (адсюль неафіцыйная назва «Валадарка»).

Узьвесьці «комплекс будынкаў і збудаваньняў» сьледчага ізалятара і рэспубліканскага агульнасаматычнага шпіталя ў прамзоне «Калядзічы» Аляксандар Лукашэнка даручыў яшчэ 7 чэрвеня 2010 году ўказам № 288. Чакалася, што шпіталь пабудуюць да 2013 году, тэрміны завяршэньня будоўлі штогод пераносіліся.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG