Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Смаргоншчыне памянялі надпіс на мэмарыяле ахвярам фашызму і камунізму


Мэмарыял, прысьвечаны ахвярам фашызму і камунізму.
Мэмарыял, прысьвечаны ахвярам фашызму і камунізму.

У вёсцы Войстам Смаргонскага раёну зьмянілі подпіс на мэмарыяле каля касьцёла, прысьвечаным ахвярам фашызму і камунізму.

Замест надпісу на польскай мове «ofiarom faszyzmu i komunizmu» цяпер цытата з Эвангельля. Таксама зьнікла фігура Багародзіцы, паведаміла выданьне katolik.life.

Гэта ня першы выпадак, калі ў Беларусі ліквідуюць памятныя знакі, зьвязаныя з антыкамуністычнай тэматыкай або нацыянальнай памяцьцю:

  • у Менску прыбралі крыж у гонар ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага;
  • у Зэльве зьнесьлі помнік Ларысе Геніюш;
  • у касьцёле ў Солах затынкавалі фрэску «Цуд над Віслай».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG