Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Офіс Ціханоўскай правёў перамовы з прадстаўнікамі Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі наконт аўтамабільнях абмежаваньняў


Аўтамабілі на беларуска-літоўскай мяжы. Архіўнае фота
Аўтамабілі на беларуска-літоўскай мяжы. Архіўнае фота

Сустрэча адбылася ў Вільні ў фармаце кансультацыяў аб новых абмежаваньнях супраць аўтамабіляў на беларускіх нумарах.

У сустрэчы ўзялі ўдзел амбасадары, спэцпасланьнікі, а таксама прадстаўнікі аддзелаў МЗС Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі, адказных за санкцыі.

Як паведаміў Офіс Сьвятланы Ціханоўскай, дыпляматы патлумачылі, што новыя абмежаваньні былі ўведзеныя згодна з рэгуляцыямі Эўразьвязу з мэтай закрыцьця пралазаў для абыходу санкцыяў рэжымам Лукашэнкі і павышэньня бясьпекі на мяжы.

Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка адзначыў у ходзе кансультацыяў, што новыя абмежаваньні ўдарылі найперш па беларусах, а не па рэжыме, і яны нэгатыўна адбіваюцца на мабільнасьці беларусаў. Паведамляецца, што Офіс Ціханоўскай даў свае прапановы магчымых выключэньняў, якія могуць быць зробленыя для аўтамабіляў, калі за рулём грамадзяне Беларусі.

На сёньня Польшча ўвяла найбольш мяккія абмежаваньні, якія дазваляюць праяжджаць на беларускіх нумарах празь мяжу, калі за рулём беларусы. Літва ўвяла абмежаваньні з адтэрміноўкай у адзін месяц. Латвія і Эстонія ўвялі абмежаваньні, але з выключэньнямі толькі з гуманітарных прычынаў.

На сустрэчы абмеркавалі працэдуру перарэгістрацыі беларускіх аўта на эўрапейскія нумары. Для беларусаў, якія маюць дазволы на жыхарства ці гуманітарныя візы, гэта дастаткова простая і хуткая працэдура.

Таксама на сустрэчы абмеркавалі абмежаваньні на правоз тавараў празь мяжу, уведзеныя ў сувязі з санкцыямі. Літва і Польшча дазволілі правозіць тавары для асабістага карыстаньня (бязь бірак і ўпакоўкі).

Абмяркоўвалі захаваньне аўтобуснага руху паміж гэтымі краінамі Эўразьвязу і Беларусьсю. Як паведаміў Офіс Ціханоўскай, на сёньня функцыянуе ў сярэднім 22 рэйсы на дзень зь Беларусі ў Вільню, мінімум 3 рэйсы дзейнічаюць зь Беларусі ў Латвію. На сустрэчы было заяўлена, што аўтобуснае злучэньне застанецца бязь зьменаў, і што пакуль няма вострай патрэбы ў павелічэньні колькасьці рэйсаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG