Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская падзякавала Байдэну за «непахісную падтрымку» Беларусі


Сьвятлана Ціханоўская і Джо Байдэн, 2021
Сьвятлана Ціханоўская і Джо Байдэн, 2021

Сьвятлана Ціханоўская падзякавала Джо Байдэну за «непахісную падтрымку і салідарнасьць з дэмакратычнай Беларусьсю».

«Беларускі народ глыбока шануе ўсё, што вы зрабілі для перамогі нашай справы. Гісторыя не забудзе, як вы цьвёрда падтрымлівалі нас у імкненьні да свабоды і дэмакратыі», — напісала Сьвятлана Ціханоўская ў «Х» (былым «Твітэры»), зьвяртаючыся да прэзыдэнта ЗША.

Ціханоўская і Байдэн сустракаліся 28 ліпеня 2021 года ў Вашынгтоне і 12 ліпеня 2023 года ў Вільні на саміце NATO. 26 сакавіка 2022 года яны правялі тэлефонную размову, піша «Позірк».

21 ліпеня 81-гадовы Байдэн аб’явіў аб выхадзе з барацьбы за пасаду кіраўніка дзяржавы, выбары якога пройдуць 5 лістапада. Амэрыканскі кіраўнік, якога заклікала адмовіцца ад паходу на другі тэрмін нават частка прыхільнікаў, падтрымаў вылучэньне віцэ-прэзыдэнткі Камалы Гарыс (59 гадоў). Выбары кандыдата ад Дэмакратычнай партыі пройдуць у жніўні. Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі ўжо вызначаны — 78-гадовы Дональд Трамп, прэзыдэнт ЗША ў 2017-2021 гадах.

Байдэн заявіў аб намеры працаваць на пасадзе прэзыдэнта да канца тэрміну (20 студзеня 2025 года).

Ціханоўская і Байдэн сустракаліся 28 ліпеня 2021 года ў Вашынгтоне і 12 ліпеня 2023 года ў Вільні на саміце NATO. 26 сакавіка 2022 года яны правялі тэлефонную размову.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG