Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарыс сабрала рэкордную суму грошай на выбары пасьля адмовы Байдэна ад удзелу ў прэзыдэнцкай гонцы


Камала Харыс
Камала Харыс

Прыхільнікі Дэмакратычнай партыі ЗША сабралі звыш $55 млн на перадвыбарную кампанію віцэ-прэзыдэнта ЗША Камалы Харыс пасьля абвяшчэньня Джо Байдэнам рашэньня аб выхадзе з прэзыдэнцкай гонкі.

Як піша «Настоящее Время», паводле зьвестак плятформы па зборы сродкаў ActBlue, гэта самая буйная сума грошай у цыкле 2024 гады.

За першыя пяць гадзін пасьля абвяшчэньня было сабрана $27,5 млн. Пазьней ActBlue паведаміла, што менш чым за дзень удалося сабраць $46,7 млн, што ўжо стала сутачным рэкордам для 2024 года.

Гэтымі грашыма Гарыс зможа папоўніць перадвыбарчы фонд у памеры больш за $95 млн, які яна будзе кантраляваць пасьля таго, як Байдэн выбыў з гонкі, адзначае CNBC.

Колькі ўсяго грошай было ў штаба Байдэна, невядома.

Як піша Politico, прыток сродкаў адлюстроўвае «энтузіязм дэмакратаў, якога мы да гэтага часу не бачылі ў гэтым цыкле». Сабраная сума параўнальная з «лепшымі днямі плятформы за ўвесь час», але пакуль ніжэй за рэкорд 2020 года. Тады пасьля сьмерці найстарэйшага чальца Вярхоўнага суду ЗША Рут Бэйдэр Гінзбург было сабрана $70,6 млн.

21 ліпеня 81-гадовы прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн аб’явіў аб рашэньні зьняць сваю кандыдатуру з удзелу ў прэзыдэнцкай гонцы і прапанаваў Дэмакратычнай партыі вылучыць кандыдатам Камалу Гарыс. Яна пагадзілася змагацца за намінацыю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG