Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне разгледзелі 2699 заявак аб пашкоджанай непагадзьдзю маёмасьці. Выплаты атрымаюць 4,7% просьбітаў


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Наступствы непагадзі ў Беларусі
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Наступствы непагадзі ў Беларусі

Улады Гомельскай вобласьці прынялі 7 072 заявы на выплаты па страхоўках «Белдзяржстраху» за шкоду маёмасьці, пацярпелай ад шквалістага ветру, зь іх 860 паступіла 19 ліпеня, вынікае з інфармацыі афіцыйнага тэлеграм-канала Гомельскага аблвыканкаму.

«З іх абсьледавана ўжо 2699 заяваў, аформленыя адпаведныя акты. На выплату накіраваныя 127 заяваў», — гаворыцца ў паведамленьні. Такім чынам, на кампэнсацыйныя выплаты пакуль можа разьлічваць толькі 4,7% просьбітаў, чые заяўкі разгледзелі, заўважыў «Позірк».

Адзначаецца, што ўжо ёсьць дамоўленасьць з аддзяленьнямі банкаў аб працы ў выходныя, каб «людзі змаглі атрымаць выплаты па лініі «Белдзяржстраху».

  • Непагадзь 13 і 14 ліпеня ў Беларусі прывяла да маштабных пашкоджаньняў у сыстэме электраперадачы, парушэньняў водазабесьпячэньня. Гомельская вобласьць — адна з найбольш пацярпелых, асабліва пацярпелі Мазырскі, Рэчыцкі, Гомельскі, Петрыкаўскі і Жлобінскі раёны.
  • Праз навальніцы з залевамі і шквалістым ветрам 14 ліпеня электрычнасьць зьнікла ці была парушаная ў 1960 населеных пунктах Беларусі.
  • Паводле інфармацыі МНС Беларусі, гэтымі днямі з прычыны стыхіі загінулі шэсьць чалавек.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG