Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За каго заўзеюць беларусы на чэмпіянаце Эўропы ў футболе-2024: вынікі апытаньня


Ілюстрацыйнае фота. Заўзятарка на Чэмпіянаце Эўропы ў футболе-2024
Ілюстрацыйнае фота. Заўзятарка на Чэмпіянаце Эўропы ў футболе-2024

Апошняе апытаньне праекту Chatham House паказвае выразны інтарэс да чэмпіянату Эўропы ў футболе і разнастайнасьць прыхільнасьцяў беларусаў, паведамляе дырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House і заснавальнік Цэнтру новых ідэяў Рыгор Астапеня. Ён агучыў вынікі апытаньня.

З 28 чэрвеня па 3 ліпеня Chatham House апытаў 827 чалавек. Выбарка адпавядае структуры гарадзкога насельніцтва Беларусі і скарэктаваная паводле полу, узросту, памеру населеных пунктаў і ўзроўню адукацыі. Сярод іншага, анкета ўтрымлівала два пытаньні, прысьвечаныя чэмпіянату Эўропы ў футболе.

Апытаньне паказвае, што большай частцы беларусаў тэма чэмпіянату Эўропы ў футболе хоць крыху цікавая: 22% гараджан належаць да аўдыторыі матчаў, а 38% праяўляюць пасіўную цікавасьць.

На пытаньне «Ў чэрвені-ліпені гэтага году ў Нямеччыне праходзіць чэмпіянат Эўропы ў футболе. Якое з наступных сьцьвярджэньняў лепш за ўсё апісвае тое, наколькі вам цікава сачыць за гэтай падзеяй?» адказы былі наступныя:

  • «Я зьбіраюся глядзець/гляджу матчы, калі ёсьць час» — 21,9% апытаных
  • «Я ня супраць даведацца вынікі, але ў цэлым глядзець самі матчы не зьбіраюся» — 37,6% апытаных
  • «Мне гэта зусім не цікава» — 40,5% апытаных

А вось да выбару таго, за каго заўзець, беларусы маюць вельмі разнастайныя перавагі, але каманды-фаварыты мелі найбольшыя сымпатыі — Нямеччына і Гішпанія — па 12–13% сярод тых, хто праяўляе інтарэс да Эўра-2024.

На пытаньне «Якую з наступных краін вы б хацелі бачыць пераможцам (нават у выпадку, калі ня будзеце сачыць за ходам чэмпіянату)?» адказы разьмеркаваліся наступным чынам (сярод тых, хто «зьбіраецца глядзець матчы...» і тых, хто «ня супраць даведвацца вынікі...»):

Скрыншот вынікаў апытаньня Chatham House
Скрыншот вынікаў апытаньня Chatham House

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG