Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 40 гадоў таму пачаўся рэгулярны рух на першай лініі Менскага мэтро


Станцыя мэтро "Акадэмія навук".
Станцыя мэтро "Акадэмія навук".

Падзеі 30 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1792 — завяршыўся Чатырохгадовы Сойм Рэчы Паспалітай, найвялікшым дасягненьнем якога лічыцца прыняцьце Канстытуцыі 3 траўня

1810 — Нідэрлянды ўключаныя ў склад Францыі.


1894 — Карэя абвясьціла незалежнасьць ад Кітаю.

1898 — у Віцебску пачаўся трамвайны рух.

1905Альбэрт Эйнштэйн апублікаваў артыкул, у якім выклаў спэцыяльную тэорыю адноснасьці.

1908 — падзеньне Тунгускага мэтэарыту.

1934 — «Ноч доўгіх нажоў» у Трэцім Райху, зьнішчэньне кіраўнікоў штурмавых атрадаў (СА) нацысцкай партыі.

1944 – у ноч на 30 чэрвеня зьнішчаны Калдычэўскі лягер сьмерці (Баранавіцкі раён). Немцы расстралялі вязьняў (2 тысячы чалавек; астатніх 300 вывезьлі ў Нямеччыну).

1956 — у газэтах у СССР апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў».

ХХ зьезд КПСС, на якім Мікіта Хрушчоў выступіў з крытыкай «культу асобы» Іосіфа Сталіна, 1956 год.
ХХ зьезд КПСС, на якім Мікіта Хрушчоў выступіў з крытыкай «культу асобы» Іосіфа Сталіна, 1956 год.

1984 — адкрыўся рэгулярны рух на першай лініі Менскага мэтрапалітэну.

Валерыя Касьцюгова
Валерыя Касьцюгова

2021 – арыштавалі паліталягіню Валерыю Касьцюгову. Разам з супрацоўніцай ЭГУ Тацянай Кузінай іх асудзяць на 10 гадоў турмы

Вольга Сінялёва
Вольга Сінялёва

2021 – у Менску на два гады «хатняй хіміі« асудзілі Вольгу Сінялёву за тое, што адмовілася здаваць кватэру намесьніцы пракурора Аліне Касьянчык, вядомай сваім удзелам у палітычных працэсах

У гэты дзень нарадзіліся

1911 Чэслаў Мілаш, польскі паэт, празаік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1980 году.

1965 Лявон Юрэвіч, літаратуразнавец, крытык, бібліёграф, архівіст, грамадзкі дзяяч.

У памяці

1959Павал Растаргуеў, філёляг, вязень ГУЛАГу.

1969 Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і навуковец.

1993 Міхась Мельнікаў, беларускі краязнаўца.

2010 Уладзімер Ісаенка, беларускі археоляг. Ісаенка стаў адкрывальнікам археалёгіі беларускага Палесься, асноўным дасьледчыкам каменнага веку.

2012 Іцхак Шамір, прэм’ер-міністар Ізраілю. Нарадзіўся ў мястэчку Ружаны на Берасьцейшчыне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG