1 сьнежня Лукашэнка правёў кароткую размову з кенійскім прэзыдэнтам Уільямам Рута.
Гандлёвы абарот паміж Беларусьсю і Кеніяй у 2021 годзе склаў 10,5 млн. З чаго экспарт у Кенію зь Беларусі склаў 3,1 млн, імпарт адтуль у Беларусь – 7,4 млн даляраў.
У аэрапорце яго сустракаў міністар сельскай гаспадаркі гэтай краіны. У сакавіку гэтага года кенійскае выданьне The Weekly Review расказала, што ўрад у Найробі зьбіраецца набыць беларускіх трактароў і іншай тэхнікі на 320 мільёнаў даляраў праз кампанію, зарэгістраваную бізнэсоўцам Аляксандрам Зінгманам, блізкім да паплечніка Лукашэнкі Віктара Шэймана. Аляксандар Зінгман быў з Лукашэнкам падчас візыту ў Дубай. Шэйман быў заўважаны ў аэрапорце ў Экватарыяльнай Гвінэі, якую Лукашэнка наведаў перад пералётам у Кенію.
Эканоміка Кеніі трэцяя па памеры сярод краін на поўдзень ад Сахары, і саступае толькі Нігерыі і ПАР. Па прагнозах, у гэтым годзе ВУП дзяржаў Афрыкі вырасьце яшчэ 4,1%, але Кенія зноў павінна прадэманстраваць лепшую дынаміку – 5, 5%.
Асноўны сектар эканомікі краіны – сельская гаспадарка. На яго прыпадае каля 22,5% ВУП, у аграрным сэктары працуе больш за палову насельніцтва.