У паведамленьні VFS Global адзначаецца, што з 24 чэрвеня ўлічвацца будзе толькі пастаянная рэгістрацыя (штамп у пашпарце). Рэгістрацыя па месцы знаходжаньня (часовая рэгістрацыя) ня будзе падставай для падачы дакумэнтаў у Горадні і Лідзе.
Выключэннямі стануць выпадкі, калі заяўнік можа пацьвердзіць, што сапраўды вучыцца, працуе ці мае іншыя падставы доўгатэрміновага пражываньня ў гэтых рэгіёнах. Пацьверджаньнем зьяўляюцца арыгіналы дакумэнтаў.
Такім чынам, грамадзяне Беларусі зараз змогуць падаваць дакумэнты толькі ў тых візавых цэнтрах, якія адпавядаюць месцу іх рэгістрацыі па месцы жыхарства, патлумачылі ў VFS Global.
Таксама кампанія ўвяла зьмены для студэнтаў, паведамляе выданьне MOST. Так, у Менску, Магілёве і Гомлі для рэгістрацыі студэнтаў-першакурсьнікаў, якія падаюць заяву на атрыманьне нацыянальнай візы з мэтай навучаньня ў ВНУ Польшчы, дабаўлена катэгорыя D – 1st year Students.
Катэгорыя D-Student прызначана для студэнтаў другога і наступных курсаў навучаньня, а D-Other – для вучняў сярэдніх школ, ліцэяў, тэхнікумаў і гэтак далей.
Форум