Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Румынія вырашыла падарыць Украіне сыстэму СПА «Пэтрыёт»


СПА «Пэтрыёт»
СПА «Пэтрыёт»

Румынія перадасьць Украіне амэрыканскую сыстэму СПА «Пэтрыёт», пастаўленую арміі краіны Злучанымі Штатамі. Рашэньне прыняла ў чацьвер Вышэйшая рада абароны, паведамляе Румынская служба Радыё Свабода.

Як паведамляе Румынская служба Радыё Свабода, сыстэма будзе перададзеная ў дар. Рашэньне прынята «з улікам значнага пагаршэньня сытуацыі зь бясьпекай ва Ўкраіне ў выніку пастаянных і масіраваных атак Расеі на цывільнае насельніцтва і цывільную інфраструктуру», — гаворыцца ў заяве адміністрацыі румынскага прэзыдэнта.

Бухарэст замовіў у ЗША сем батарэй СПА ў мадыфікацыях ПАК-2 і ПАК-3, атрымаў чатыры зь іх, разгарнуў дзьве. У паведамленьні не ўдакладняецца, ці перададуць Кіеву ўжо разгорнутую сыстэму СПА. Канал Digi 24 паведамляў, што румынская армія выступіла супраць перадачы сыстэм СПА, але канчатковае рашэньне заставалася за прэзыдэнтам.

У чацьвер газэта Financial Times паведаміла, што ЗША маюць намер прыпыніць пастаўкі «Пэтрыётаў» іншым краінам, перанакіроўваючы іх Кіеву. Пазьней было ўдакладнена, што гаворка ідзе не пра батарэі СПА, а пра ракеты-перахопнікі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG