Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Давер грамадзян да Лукашэнкі і органаў улады аднесьлі да праблем нацыянальнай бясьпекі


Аляксандар Вальфовіч. Архіўнае фота
Аляксандар Вальфовіч. Архіўнае фота

18 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка сабраў пасяджэньне Савета бяспекі, на якім разглядалі ў разьвіцьцё прынятай на Ўсебеларускім народным сходзе новай Канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі.

Цяпер улады падрыхтавалі праект яшчэ аднаго нарматыўнага акта, зьвязанага з пытаньнямі ацэнкі стану нацыянальнай бясьпекі Беларусі.
Паводле БелТА, у праекце дакумэнта вызначаныя асноўныя індыкатары і крытэрыі ацэнкі стану нацыянальнай бясьпекі ў дзевяці сфэрах.

«Натуральна, геапалітычная абстаноўка разьвіваецца, не стаіць на месцы, сьвет зьмяняецца, таму патрабавалася карэкціроўка многіх палажэньняў дзейнага ўказа, – сказаў з гэтай нагоды дзяржсакратар Савета бясьпекі Аляксандар Вальфовіч. – З улікам зьяўленьня новых рызык, выклікаў і пагроз, палітычная сфэра была дапоўненая шэрагам новых індыкатараў, якія даюць магчымасьць больш абʼектыўна, рэальна і дакладна ацэньваць сытуацыю ў палітычнай сферы для выпрацоўкі мэтазгодных рашэньняў».

Паводле Вальфовіча, засталося пяць такіх індыкатараў, на падставе якіх ацэньваюцца рызыкі ў сфэры палітычнай бясьпекі ў краіне.

«Аднак, апроч іх, маем больш за 25 крытэраў, якія сёньня даюць больш рэальную карцінку. Напрыклад, давер насельніцтва да кіраўніка дзяржавы, давер да органаў улады і да іншых інстытутаў дзяржаўнага кіраваньня. Гэта канкрэтныя мэтодыкі, распрацаваныя на падставе навуковых распрацовак», — працытавалі Аляксандра Вальфовіча ў Telegram-канале Міністэрства абароны Беларусі.

Паводле яго, будуць і новыя індыкатары, якія датычаць біялягічнай бясьпекі. Каардынатарам у гэтым кірунку будзе Міністэрства здароўя.

25 красавіка на Ўсебеларускім народным сходзе ухвалілі Канцэпцыю нацыянальнай бясьпекі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG