Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі саміту Эўразьвязу не дамовіліся аб кандыдатуры новага кіраўніцтва


Сьцяг Эўразьвязу на будынку Эўракамісіі ў Брусэлі
Сьцяг Эўразьвязу на будынку Эўракамісіі ў Брусэлі

Пра гэта заявіў старшыня Эўрапейскай рады Шарль Мішэль.

Крыніцы агенцтва dpa сярод дыпляматаў паведамілі, што прадстаўнікі правацэнтрысцкай Эўрапейскай народнай партыі (ЭНП) хацелі, каб прызначэньне на пасаду старшыні Эўрапейскай рады было замацавана не на 5 гадоў, а на 2,5 года. Тады наступным гэтую пазыцыю гіпатэтычна мог бы заняць прадстаўнік ЭНП.

Супраць такой прапановы выступілі сацыял-дэмакраты з Партыі эўрапейскіх сацыялістаў, другой найбуйнейшай фракцыі ў Эўрапарлямэнце.

Асноўным прэтэндэнтам на пасаду кіраўніка Эўрапейскай рады лічыцца якраз сацыяліст, былы прэм’ер-міністар Партугаліі Антонію Кошта.

Найлепшы вынік на выбарах у Эўрапарлямэнт паказала Эўрапейская народная партыя. Яе галоўны кандыдат, Урзуля фон дэр Ляен, падобна, зможа застацца старшынёй Камісіі ЭЗ яшчэ на пяць гадоў.

Фаварытам на пасаду вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ у замежнай палітыцы і бясьпецы лічыцца прэм’ер-міністарка Эстоніі Кая Калас. Наступны саміт з абмеркаваньнем кандыдатур кіраўнікоў ЭЗ пройдзе ўжо на наступным тыдні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG