Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі: Расеі перададуць плян міру пасьля ўзгадненьня зь міжнароднымі партнэрамі


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на саміце міру ў Швайцарыі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на саміце міру ў Швайцарыі

На пленарным пасяджэньні саміту міру ў Швайцарыі прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі назваў мерапрыемства посьпехам, адзначыўшы ўдзел амаль 100 краін. Паводле яго, гэта крок да «справядлівага завяршэньня вайны Расеі супраць Украіны».

Паводле Зяленскага, калі ўсе ўзгодняць плян дзеяньняў, ён будзе перададзены прадстаўнікам Расеі, каб на другім саміце міру можна было зафіксаваць рэальны канец вайны.

Таксама прэзыдэнт назваў тры пытаньні, якія плянуюць разгледзець удзельнікі саміту. Гэта радыяцыйная і ядзерная бясьпека, харчовая бясьпека, гуманітарныя пытаньні па вызваленьні палонных і дэпартаваных.

Аб тым, што Расея павінна быць пазьней падключаная да перамоваў, сказала прэзыдэнт Швайцарыі Віёла Амхэрд. На пленарным пасяджэньні выступілі таксама віцэ-прэзыдэнт ЗША Камала Гарыс, кіраўнік Эўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен, лідэры некалькіх краін.

Пры гэтым кіраўнік офіса ўкраінскага прэзыдэнта Андрэй Ярмак падкрэсьліў, што Ўкраіна ня пойдзе на тэрытарыяльныя ці іншыя кампрамісы пры вырашэньні канфлікту з Расеяй.

  • Расею на канфэрэнцыю ў Швайцарыі не запрасілі. Напярэдадні саміту прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін прэзэнтаваў свой «мірны плян» для Ўкраіны. Аднак Кіеў і заходнія палітыкі жорстка раскрытыкавалі яго.
  • Уладзімір Пуцін агучыў умовы, на якіх гатовы спыніць вайну ва Ўкраіне і перайсьці да перамоваў, назваўшы гэта «рэальнай мірнай прапановай». Паводле яго, УСУ павінны быць поўнасьцю выведзеныя з Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запароскай абласьцей Украіны. Кіеў абавязаны адмовіцца ад плянаў уступіць у НАТА, а Захад – зьняць з Расеі санкцыі.

Цытаты з саміту:

  • Учора Пуцін вылучыў прапановы па вырашэньні вайны, але ён ня кажа аб перамовах, ён кажа аб капітуляцыі Украіны, – віцэ-прэзыдэнт ЗША Камала Гарыс.
  • Неадкладнае спыненьне агню без сур'ёзных перамоваў, без дарожнай карты да справядлівага і працяглага міру проста легітымізуе захоп Расеяй украінскай зямлі і прывядзе да новага замарожанага канфлікту, – канцлер Нямеччыны Олаф Шольц.
  • Як мага больш дзяржаваў павінны аказаць ціск на Маскву, каб яна пагадзілася на рэальны мірны працэс. Захад у адзіночку ня можа гэтага зрабіць, – канцлер Аўстрыі Карл Нехамэр.
  • Мір можа быць розны. Харватыя за той мір, дзе ахвяры не павінны капітуляваць і пакінуць агрэсару сваю ўласную тэрыторыю, – прэмʼер Харватыі Андрэй Пленкавіч.
  • Любыя сурʼёзныя перамоўныя працэсы маюць патрэбу ў прысутнасьці Расеі, што, у сваю чаргу, зьвязана зь «цяжкімі кампрамісамі», – кіраўнік МЗС Савудаўскай Арабіі прынц Фэйсал бін Фархан бін Абдула.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG