Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі назваў пуцінскія ўмовы спыненьня агню «новым нацызмам»


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі назваў «ультыматумам» агучаныя сёньня прапановы прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна аб спыненьні вайны.

У інтэрвію італьянскаму тэлеканалу Sky TG24 украінскі лідэр заявіў: «Гэтыя паведамленьні ўльтыматыўныя, яны нічым не адрозьніваюцца ад іншых ультыматумаў, якія ён рабіў раней.

Цяпер мы бачым, што тое, што ён робіць, — гэта адраджэньне нацызму. Гэта новая хваля гэтага нацызму, расейскага нацызму. Ён хоча, каб мы адмовіліся ад нашых акупаваных тэрыторый, але ён таксама хоча і нашых неакупаваных тэрыторый. Ён расказвае пра рэгіёны нашай краіны і ня мае намеру спыняцца. Замарожанага канфлікту ня будзе».

«Гэта тое ж, што зрабіў Гітлер, калі казаў: дайце мне частку Чэхаславаччыны, і ўсё скончыцца тут», — патлумачыў Зяленскі і нагадаў, што потым была акупацыя Польшчы і Эўропы.

«Гэтая хваля нацызму ніколі не спыняецца. Ня варта давяраць гэтым паведамленьням, бо Пуцін ідзе тым жа маршрутам. Сёньня ён гаворыць пра чатыры рэгіёны, раней гаварыў пра Крым і Данбас», — сказаў прэзыдэнт Украіны ў інтэрвію італьянскаму тэлеканалу Sky TG24.

  • Прэзыдэнт Расеі Пуцін заявіў сёньня, што Масква спыніць агонь і будзе гатовая пачаць мірныя перамовы, як толькі Ўкраіна цалкам выведзе свае войскі з Данецкай, Луганскай, Запароскай і Херсонскай абласьцей і заявіць пра адмову ад уступленьня ў NATO.
  • Умовамі магчымай мірнай дамовы ён назваў міжнароднае прызнаньне анэксіі Расеяй Крыму і чатырох абласьцей Украіны, а таксама нэўтральны і бязьядзерны статус Украіны. У працэсе мірнага ўрэгуляваньня краіны Захаду, на думку прэзыдэнта РФ, павінны адмяніць усе санкцыі, уведзеныя супраць Масквы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG