Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трансгендэрную плыўчыху не дапусьцілі да ўдзелу да Алімпіяды ў Парыжы, яна прайграла суд


Лія Томас, архіўнае фота
Лія Томас, архіўнае фота

Трансгендэрную плыўчыху Лію Томас не дапусьцілі да Алімпійскіх гульняў, якія пачнуцца ў Парыжы ў ліпені 2024 году, паведамляе The Guardian.

Томас прайграла суд аб аспрэчваньні правілаў Міжнароднай фэдэрацыі плаваньня (FINA), якія забараняюць выступаць у жаночай катэгорыі ўсім, хто прайшоў «любую частку мужчынскага палавога высьпяваньня».

FINA ўвяла гэтае правіла два гады таму, неўзабаве пасьля таго, як Лія Томас перамагла на студэнцкім чэмпіянаце, абышоўшы срэбную мэдалістку мінулай Алімпіяды. Прымаючы новыя захады, FINA спасылалася на навуковае дасьледаваньне, паводле якога трансфэмінныя спартоўцы захоўваюць перавагі ў цягавітасьці, хуткасьці, сіле і памеры лёгкіх нават пасьля зьніжэньня ўзроўню тэстастэрону з дапамогай лекаў.

25-гадовая Томас зьвярнулася ў суд, патрабуючы прызнаць новыя правілы «несапраўднымі і незаконнымі», паколькі яны супярэчаць Алімпійскай хартыі і іншым профільным дакумэнтам. Суд адмовіў, заўважыўшы, што Томас «проста ня мае права» падымаць такія пытаньні, бо больш не зьяўляецца сябрам Фэдэрацыі плаваньня ЗША.

FINA вітала рашэньне суду, назваўшы яго «важным крокам наперад у абароне жаночага спорту». У фэдэрацыі настойваюць, што робяць «усё магчымае» для інклюзіўнасьці. У прыватнасьці, у спаборніцтвах пад яе эгідай прадугледжана адкрытая катэгорыя для трансгендэрных спартоўцаў.

Алімпіяда-2024 пройдзе ў Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG