Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад расейскага ракетнага абстрэлу Крывога Рогу загінулі як найменей 8 чалавек, сярод параненых ёсьць дзеці


Ратавальнікі выносяць пацярпелага пасьля абстрэлу ў Крывым Рогу 12 чэрвеня 2024
Ратавальнікі выносяць пацярпелага пасьля абстрэлу ў Крывым Рогу 12 чэрвеня 2024

Колькасьць загінулых ад расейскага ракетнага абстрэлу Крывога Рогу павялічылася да васьмі чалавек, больш за 20 параненыя, сярод іх ёсьць дзеці, паведаміў міністар унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка.

«Яшчэ 4 чалавекі лічацца зьніклымі бязь вестак», — напісаў ён у тэлеграме.

Украінскія праваахоўныя органы распачалі дасудовае расьсьледаваньне ў крымінальным вядзеньні па факце парушэньня законаў і звычаяў вайны, спалучанага з наўмысным забойствам.

Раней мясцовыя ўлады паведамлялі, што расейскія войскі абстралялі жылы сэктар у Крывым Рогу. Пашкоджаны адміністрацыйны будынак і жылы дом.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG