Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія выбары: экзыт-пол паказвае мінімальную перавагу Тшаскоўскага

Кандыдаты на выбарах прэзыдэнта Польшчы Рафал Тшаскоўскі і Караль Наўроцкі. Каляж
Кандыдаты на выбарах прэзыдэнта Польшчы Рафал Тшаскоўскі і Караль Наўроцкі. Каляж

1 чэрвеня ў Польшчы адбыўся другі тур выбараў прэзыдэнта краіны. Пасьля абвяшчэньня вынікаў апытаньняў на выхадзе з участкаў абодва кандыдаты выказалі спадзеў на перамогу пасьля падліку галасоў.

Згодна з дадзенымі экзыт-полу IPSOS, на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы кандыдат ад кіроўнай Грамадзянскай кааліцыі Рафал Тшаскоўскі мае мінімальную перавагу — 50,3% галасоў, паведаміла wyborcza.pl. Яго супернік Караль Наўроцкі, падтрыманы правымі партыямі, атрымаў 49,7% галасоў і заявіў пра свой спадзеў на перамогу.

Вынікі экзыт-полу апублікаваныя а 21:00 польскага часу (22:00 менскага часу, калі зачыніліся выбарчыя ўчасткі).

Згодна з гэтымі дадзенымі, першае месца на прэзыдэнцкіх выбарах можа заняць кандыдат ад партыі «Грамадзянская плятформа», якая ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю, Рафал Тшаскоўскі — цяперашні мэр Варшавы. Экзыт-пол прагназуе, што ён атрымае 50,3% галасоў.

Ягоны апанэнт, дырэктар Інстытуту нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі, паводле апытаньняў атрымлівае 49,7% галасоў.

Рафал Тшаскоўскі ў штабе ужо заявіў пра перамогу і сказаў, што будзе «прэзыдэнтам усіх полек і палякаў».

Караль Наўроцкі таксама выказаў упэўненасьць у сваёй перамозе і сказаў, што гэтай ноччу пасьля падліку галасоў ён стане прэзыдэнтам, ён выйграе гэтыя выбары, бо розьніца мініммальная.

Аднак лідэрства Тшаскоўскага няпэўнае. Статыстычная хібнасьць дасьледаваньня складае +/– 2 працэнтныя пункты. Неабходна дачакацца вынікаў позьняга галасаваньня (late poll) каля 23-й гадзіны польскага часу, а пасьля — афіцыйных дадзеных Дзяржаўнай выбарчай камісіі (PKW). Там абяцалі канчатковыя вынікі пасьля паўдня 2 чэрвеня.

Яўка выбарнікаў, паводле Gazety Wyborczej, вышэйшая, чым два тыдні таму, яна склала 72,8 працэнта. Права галасаваць маюць амаль 29 мільёнаў палякаў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG