Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 160 гадоў таму нарадзіўся Іван Здановіч, лекар, дабрачынец, заснавальнік вучылішча для сьляпых у Менску


Іван Здановіч. Архіўнае фота
Іван Здановіч. Архіўнае фота

Падзеі 7 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня:

6 чэрвеня 1864 году нарадзіўся Іван Здановіч, лекар, дабрачынец, заснавальнік вучылішча для сьляпых у Менску.

Дзень у гісторыі

1099 — падчас Першага крыжовага паходу пачалася аблога Ерусаліму.

1563Жыгімонт ІІ Аўгуст выдаў Віленскі прывілей, які зраўнаў у правах праваслаўных і каталікоў Вялікага Княства Літоўскага.

1905 — парлямэнт Нарвэгіі разарваў унію са Швэцыяй. Дзень незалежнасьці Нарвэгіі.

Осла, сталіца Нарвэгіі
Осла, сталіца Нарвэгіі

1927 — у Варшаве супрацоўнік «Беларускага слова» Барыс Каверда забіў савецкага амбасадара Пятра Войкава.

1958 — на левым узьбярэжжы Заходняй Дзьвіны пачалі будаваць горад Наваполацак.

Наваполацак
Наваполацак

1995 — па выніках рэфэрэндуму 14 траўня 1995 году Аляксандар Лукашэнка зацьвердзіў палажэньні аб дзяржаўным гербе і сьцягу. На зьмену бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня» афіцыйна вярнуліся амаль ня зьмененыя сьцяг і герб БССР. Дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце заявілі пра нелегітымнасьць рэфэрэндуму.

1995 — у Менску пры поўным стадыёне «Дынама» з нацыянальнымі сьцягамі футбольная зборная Беларусі здабыла гістарычную перамогу над Галяндыяй. Пераможны гол забіў паўабаронца Сяргей Герасімец.

2019 — мастак Алесь Пушкін (памёр у зьняволеньні 11 ліпеня 2023 году) выйшаў да крамы «Эўраопт» у цэнтры Крупак з плякатамі «Achtung Russia!» і «Bloodymir!» з выявамі Пуціна, плякатамі «Stop russian agression on Europe», «Russia — war!» («Расея — вайна»), «Беларусь у NATO».

2023 — Ільля Сільчукоў, звольнены зь Менскай опэры за пратэсты, дэбютаваў на сцэне La Scala ў опэры Дворжака «Русалка».

У гэты дзень нарадзіліся

1794 Пётр Чаадаеў, расейскі рэлігійны філёзаф, прыхільнік каталіцтва. За крытыку праваслаўя і самаўладзтва быў абвешчаны вар’ятам.

Пётр Чаадаеў
Пётр Чаадаеў

1848 Поль Гаген, францускі мастак.

Поль Гаген
Поль Гаген

1880Вацлаў Іваноўскі, палітык, вучоны, выдавец, дзяяч нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст. і нацыянальнага руху 1-й паловы 1940-х.

Вацлаў Іваноўскі
Вацлаў Іваноўскі

1952 Архан Памук, турэцкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2006 год.

У памяці

1492 Казімір Ягелёнчык, вялікі князь літоўскі ў 1440–1492 гадах.

Казімір Ягелёнчык
Казімір Ягелёнчык

1976 Міхась Машара, заходнебеларускі паэт, савецкі празаік і перакладчык.

Янка Брыль, Янка Шарахоўскі і Міхась Машара на юбілеі Якуба Коласа ў Каралішчавічах. 1952 г. З фондаў БДАМЛМ
Янка Брыль, Янка Шарахоўскі і Міхась Машара на юбілеі Якуба Коласа ў Каралішчавічах. 1952 г. З фондаў БДАМЛМ

2022Мікола Аляхновіч, літаратар, лінгвіст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG