Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ліцэі БДУ ў Менску адкрылі дошкі ў гонар Лукашэнкі. ФОТА


Дырэктарка Ліцэю БДУ Тацяна Мамчыц і міністар адукацыі Беларусі Андрэй Іванец, Менск, 29 траўня 2024
Дырэктарка Ліцэю БДУ Тацяна Мамчыц і міністар адукацыі Беларусі Андрэй Іванец, Менск, 29 траўня 2024

У менскім Ліцэі БДУ падчас цырымоніі «апошні званок» у двары ліцэю і на яго фасадзе адкрылі памятныя дошкі ў гонар Аляксандра Лукашэнкі.

На іх згадваецца, што ён садзіў тут бярозкі і адкрываў новы будынак ліцэя ў 2001 годзе.

У адкрыцьці дошак удзельнічалі міністар адукацыі Беларусі Андрэй Іванец і дырэктарка ліцэю Тацяна Мамчыц.

«Памятны знак створаны ў якасьці падзякі за ўвагу кіраўніка дзяржавы да сфэры адукацыі і будзе сымбалізаваць пераемнасьць пакаленьняў і непахіснасьць дзяржаўных падыходаў у пытаньнях выхаваньня і навучаньня моладзі», — напісалі пра дошкі на сайце ліцэю.

«Выпадак зь Ліцэем БДУ сьведчыць ня толькі аб узмацненьні культу асобы Аляксандра Лукашэнкі, але і аб палітызацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі. Ліцэй БДУ быў прыкметным удзельнікам пратэставых акцый 2020 году, а малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі быў нават вымушаны забраць дакумэнты зь ліцэя на фоне пратэстаў. Адкрыцьцё памятных таблічак у гонар Аляксандра Лукашэнкі можа сымбалізаваць зачыстку Ліцэя БДУ ад неляяльных супрацоўнікаў і замацаваньне праўладнага ідэалягічнага наратыву ў адукацыйным працэсе ўстановы», — лічаць экспэрты @iSANS_Belarus , якіх цытуе @motolkohelp.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG