Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявілася пэтыцыя за перайменаваньне вуліцы Кнорына ў Менску, ёй прапануюць даць імя Шушкевіча ці Касьцюшкі


Панарама Менску з вышыні, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Панарама Менску з вышыні, архіўнае ілюстрацыйнае фота

На партале Petitions.by зьявілася пэтыцыя ад менчукоў у Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт. Яе аўтары просяць перайменаваць вуліцу Кнорына ў Першамайскім раёне Менску.

Вуліца названая ў гонар савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, гісторыка і публіцыста Вільгельма Конрына.

«Мы ўважліва азнаёміліся зь біяграфіяй гэтага функцыянэра і прыйшлі да высновы, што вуліца, названая ў яго гонар, ня можа быць увекавечаная ў нашай сталіцы», — гаворыцца ў пэтыцыі.

Як адзначаюць аўтары звароту, па-першае, Вільгельм Кнорын нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Латвіі і не зьяўляўся беларусам паводле нацыянальнасьці. Па-другое, ён адмаўляў існаваньне беларусаў як этнасу і нацыі.

«Час нацыянальных дзяржаваў ужо мінуў... Мы лічым, што беларусы не зьяўляюцца нацыяй і тыя этнаграфічныя асаблівасьці, якія іх аддзяляюць ад астатніх рускіх, павінны быць зжытыя. Нашай задачай зьяўляецца не стварэньне новых нацыяў, а зьнішчэньне старых нацыянальных рагатак. Беларускі ж рух зьяўляецца такім узьвядзеньнем нацыянальных рагатак», — прыводзяць яны словы Вільгельма Кнорына, апублікаваныя ў газэце «Звязда» ад 6 кастрычніка 1918 году.

Аўтары пэтыцыі адзначаюць, што ў беларускай гісторыі «ёсьць нямала дзеячаў, чыё імя можна ўвекавечыць, напрыклад Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч ці Тадэвуш Касьцюшка».

Подпісы пад пэтыцыяй зьбіраюць да 20 траўня, падпісаць яе можна пад спасылкай. Далей на пэтыцыю павінен адказаць Менгарвыканкам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG