Новае затрыманьне пасьля вяртаньня з Польшчы
Акрамя дзяўчыны, якая працуе ў Польшчы і вырашыла паехаць у Беларусь, затрымалі і ейнага сябра, які нібыта зафіксаваны сілавікамі на адным фота зь ёй падчас пратэстаў 2020 году.
Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманымі. Мужчына расказаў, што ягонае імя Максім, а знаёмай — Лізавета. Ён працуе кладаўшчыком у інтэрнэт-краме, а яна праграмісткай у Польшчы.
«У 2020 годзе мы, не задаволеныя тым, што на нашых выбарчых участках ня вывесілі вынікі выбараў, вырашылі выйсьці на акцыю пратэсту. Нас сфатаграфавалі на акцыі пратэсту, і гэтая фатаграфія трапіла ў сеціва», — сказаў затрыманы.
За што канкрэтна і паводле якога артыкулу перасьледуюць дваіх затрыманых, пакуль не вядома.
Форум