Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеці з «ДНР» і «ЛНР» будуць «праходзіць рэабілітацыю ў Магілёве»


Эвакуацыя ўкраінцаў з Данецкай вобласьці на падкантрольныя Ўкраіне тэрыторыі ў траўні 2022 году. Ілюстрацыйнае фота
Эвакуацыя ўкраінцаў з Данецкай вобласьці на падкантрольныя Ўкраіне тэрыторыі ў траўні 2022 году. Ілюстрацыйнае фота

Дзеці з так званых данецкай і луганскай «народных рэспублік» будуць «праходзіць рэабілітацыю ў Магілёве», паведамляцца 11 траўня ў тэлеграм-канале дзяржгазэты «Магілёўскія ведамасьці».

«Пацярпелыя ад мінна-выбухных раненьняў дзеці разам з роднымі зусім нядаўна прыбылі ў санаторый «Дубровенка», дзе будуць аздараўляцца да 24 траўня», – гаворыцца ў рэлізе, які цытуе «Позірк».

Яны прыбылі ў суправаджэньні «дарадцы кіраўніка »Данецкай Народнай Рэспублікі« па правах дзіцяці» Элеаноры Федарэнка. Дзяцей таксама «чакае насычаная культурная праграма, якая дапаможа лепш пазнаёміцца з Магілёўскай вобласьцю», зазначаецца ў паведамленьні.

Афіцыйны Менск і праўладныя грамадзкія арганізацыі падтрымліваюць кантакты з тэрыторыямі Ўкраіны, акупаванымі РФ.

17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмэна Марыі Львовай-Бяловай за незаконную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны.

Кіеў кваліфікуе падобную практыку як незаконнае перамяшчэньне. Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны пачаў крымінальнае вядзеньне па факце «прымусовай дэпартацыі больш як 19 тысяч дзяцей» з акупаваных тэрыторыяў Данбасу, Луганскай, Запароскай, Херсонскай і Харкаўскай вобласьцяў у тым ліку ў Беларусь.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG