Дата дня
141 год таму, 10 траўня 1883 году, нарадзіўся Янка Маўр, беларускі пісьменьнік, аўтар апавяданьняў, аповесьцяў і раманаў для дзяцей і моладзі. Сярод твораў Янкі Маўра — «У краіне райскай птушкі», «Сын вады» і «Палескія рабінзоны».
Таксама ў гэты дзень
1706 — Паўночная вайна: швэдзкае войска на чале з Карлам XII увайшло ў Нясьвіж.
1892 — адкрылася Менская конка, грамадзкі транспарт Менску, які дзейнічаў у 1892–1928 гадах.
1933 — у Бэрліне студэнты нацыянал-сацыялісты пачалі паліць кнігі. Гэта паклала пачатак спальваньню кніг, непажаданых з гледзішча нацысцкага рэжыму.
1940 — Уінстан Чэрчыль стаў прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі.
У гэты дзень нарадзіліся
1797 — Дамінік Стэфановіч, музыка, настаўнік Станіслава Манюшкі.
1931 — Сьцяпан Гаўрусёў, беларускі паэт.
1942 — Сяргей Панізьнік, беларускі паэт, перакладчык і публіцыст.
У памяці
1805 — Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт, філёзаф, гісторык і драматург, прадстаўнік рамантычнага кірунку ў літаратуры.
1829 — Томас Юнг, ангельскі фізык, лекар, астраном і ўсходазнавец, адзін са стваральнікаў хвалевай тэорыі сьвятла.
1984 — Антон Васілеўскі, беларускі пісьменьнік, выдавец сатырычнага часопіса «Авадзень».
1940 — Станіслаў Булак-Балаховіч, беларускі вайсковы дзяяч і палітык. Загінуў пры спробе захопу гестапаўцамі ў Варшаве. У свой час камандаваў Асобным аддзелам БНР у Балтыі. Захапіўшы са сваімі аддзеламі Мазыр, Булак-Балаховіч абвясьціў там незалежнасьць БНР.