Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінэнэргетыкі паведаміла, што аднавіла энэргазабесьпячэньне па ўсёй Беларусі пасьля непагадзі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Непагадзь 9-11 ліпеня парушыла электразабесьпячэньне больш чым 1,3 тыс. населеных пунктаў Беларусі, на 12 ліпеня яно цалкам адноўлена, паведамляе Міністэрства энэргетыкі.

«Сытуацыя ўскладнялася тым, што навальнічны фронт перамяшчаўся па тэрыторыі краіны, выклікаючы новыя тэхналягічныя парушэньні, — адзначыла ведамства. — Нягледзячы на цяжкадаступнасьць некаторых участкаў, работы вяліся без перапынку».

11 ліпеня міністар па надзвычайных сытуацыях Вадзім Сіняўскі, які даў справаздачу Аляксандру Лукашэнку, паведаміў, што пасьля навальнічнага фронту ў ноч з 9 на 10 ліпеня на гарачыя лініі МНС паступіла 4,5 тыс. зваротаў па дапамогу.

10 ліпеня падзеньне дрэва падчас непагадзі прывяло да гібелі жанчыны ў Магілёве. Гэта адбылося каля 2-й гадзіны ўначы на рацэ Дняпро. 32-гадовая жанчына разам з мужам напярэдадні вечарам прыехала на рыбалку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG