Па зьвестках Расьсельгаснагляду, летась Беларусь адправіла на расейскі рынак 293 тыс. тонаў мясной прадукцыі. Гэта — каля паловы ўсяго расейскага імпарту ў гэтай таварнай катэгорыі.
Далей ідуць Бразылія (больш за 111 тыс. т), Парагвай (звыш 42 тыс. т), Аргентына (каля 42 тыс. т) і Кітай (19 тыс. т).
У самой Расеі ў 2023 годзе, паводле статыстыкі Расьсельгаснагляду, вырабілі больш за 11,7 млн тонаў мясной прадукцыі: мяса птушкі — 5,3 млн т, сьвініны — 4,8 млн т, ялавічыны — 1,7 млн т.
Форум