Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Расеі ўзначаліла аднакурсьніца Пуціна


 Ірына Падносава
Ірына Падносава

71-гадовая Ірына Падносава была адзінай кандыдаткай на гэтую пасаду.

17 красавіка верхняя палата расейскага парлямэнту — Савет Фэдэрацыі — прызначыў былую аднакурсьніцу расейскага кіраўніка Ўладзіміра Пуціна Ірыну Падносаву старшынёй Вярхоўнага суду Расеі, паведамляюць расейскія інфармагенцтвы.

Рашэньне было прынятае аднагалосна, у галасаваньні прынялі ўдзел 167 сэнатараў.

Конкурс на пасаду старшыні Вярхоўнага суда РФ быў аб’яўлены 1 сакавіка, пасьля сьмерці Вячаслава Лебедзева, які займаў гэтую пасаду з 1991 года. Падносава была адзінай кандыдаткай на гэтую пасаду.

Старшыня Вярхоўнага суду прызначаецца на пасаду тэрмінам на 6 гадоў па прадстаўленьні прэзыдэнта Расеі і пры наяўнасьці станоўчага заключэньня Вышэйшай кваліфікацыйнай калегіі судзьдзяў (ВКС) Расеі. 9 красавіка Ўладзімір Пуцін унёс прадстаўленьне на яе ў Савет Фэдэрацыі.

У 1975 годзе Ірына Падносава скончыла юрыдычны факультэт Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту адначасова з Уладзімірам Пуціным. Падносава ўзначальвала Ленінградзкі абласны суд і Другі апэляцыйны суд агульнай юрысдыкцыі.

У 2020 годзе Падносава стала намесьніцай старшыні Вярхоўнага суду РФ. Выданне «Коммерсантъ» тады адзначала, што Падносава «ня мае дачыненьня да арбітражнай сыстэмы», але лічыцца вельмі ўплывовай асобай у судовай сыстэме, «бо ўсе разумеюць, хто за ёй стаіць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG