Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Reuters: Расея здолела аднавіць працу часткі атакаваных украінскімі дронамі НПЗ


Пажар у выніку атакі дронаў на Разанскім НПЗ, архіўнае фота
Пажар у выніку атакі дронаў на Разанскім НПЗ, архіўнае фота

Расея здолела аднавіць працу часткі ўстановак на нафтаперапрацоўчых заводах, пашкоджаных атакамі ўкраінскіх дронаў, нягледзячы на адсутнасьць доступу да заходніх тэхналёгіяў, паведамляе агенцтва Reuters.

Паводле зьвестак агенцтва, часткова адноўленая вытворчасьць на заводах у Самары, Сызрані і Разані, якія зазналі атакі дронаў 13 і 16 сакавіка.

У красавіку, паводле Reuters, магутнасьці нафтаперапрацоўкі ў Расеі вырастуць з 4,1 да 4,4 мільёна тон. Раней паведамлялі пра пасьпяховы рамонт завода ў Краснадарскім краі.

З пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. Беспілётнікі, як мяркуецца, цэлілі ва ўстаноўкі першаснай перапрацоўкі нафты, аналізаваў раней нафтавы экспэрт Сяргей Вакуленка. Ён называў гэтыя мэты простымі для атакі, але адзначаў, што рамантаваць іх часьцей за ўсё можна на месцы, а большасьць дэталяў вырабляецца ў Расеі.

На фоне атак дронаў Расея павялічыла экспарт сырой нафты на зьнешнія рынкі. Газэта The Washington Post пісала, што спыніць атакі на НПЗ у Кіева папрасілі Злучаныя Штаты: у публікацыі сьцьвярджаецца, што Белы дом баіцца падвышэньня цэнаў на нафту. Апошняя пасьпяховая атака на НПЗ адбылася 2 красавіка: тады быў пашкоджаны завод у Ніжнякамску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG