Дата дня
14 красавіка 1885 году нарадзіўся Сымон Рак-Міхайлоўскі, грамадзка-палітычны дзеяч, чалец Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, публіцыст, заснавальнік і дырэктар настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах (1920–1922).
Таксама ў гэты дзень
1432 — пачаў валадарыць Жыгімонт Кейстутавіч, вялікі князь літоўскі.
1831 — Ашмянская разьня. Бітва паўстанцаў і гараджан з расейскімі войскамі палкоўніка Вярзіліна, якія ўрэшце абрабавалі і спалілі горад і выразалі каля 500 жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей, што схаваліся ў мясцовым касьцёле і па дамах
1849 — вугорскія паўстанцы абвясьцілі аб незалежнасьці Вугоршчыны ад Аўстрыі.
1871 — у Нямеччыне створаны парлямэнт — райхстаг.
1894 — адбылася першая публічная дэманстрацыя кінапраектара Томаса Эдысана.
1912 — карабель «Тытанік» сутыкнуўся з айсбэргам і патануў.
1956 — ангельскія вынаходнікі прадэманстравалі, як дзейнічае відэамагнітафон.
1978 — Вярхоўны Савет БССР прыняў «брэжнеўскую» Канстытуцыю Беларусі, апошнюю ў савецкай імпэрыі (дзейнічала да 1994 году).
1988 — у Варшаве заснавалі Беларускае аб’яднаньне студэнтаў.
2011 — Рада бясьпекі ААН асудзіла тэракт у менскім мэтро, які здарыўся 11 красавіка. У Менску пахавалі першых 8 ахвяраў тэракту.
2012 — зь Віцебскай калёніі вызвалены былы кандыдат на прэзыдэнта, палітвязень Андрэй Саньнікаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1835 — Валяр’ян Вільчэўскі, лекар, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.
1880 — Язэп Дыла, грамадзкі дзеяч, пісьменьнік.
1920 — Аляксей Карпюк, пісьменьнік, грамадзкі дзеяч.
1961 — Арына Вячорка (ад нараджэньня Поўзік), гісторык, пэдагог, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
1962 — Пётар Марцаў, журналіст і выдавец.
У памяці
1101 — Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей), князь Полацкi і Кіеўскі.
1347 — Антоні (Круглец), адзін з трох віленскіх мучанікаў, павешаны.
1707 — Тодар Абуховіч, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мэмуарыст.
1939 — Паўлюк Шукайла, пісьменьнік, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
2003 — Зора Кіпель, бібліёграф, літаратуразнаўца, публіцыстка, грамадзка-культурная дзяячка эміграцыі ў ЗША.
2021 — Анатоль Клышка, беларускі пісьменьнік, аўтар «Буквара».
2022 — Лявон Шыманец, дзяяч эміграцыі ў Францыі, сябра Рады БНР.