Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зноў хоча выкарыстоўваць пытаньні міграцыі ў палітычных мэтах, — прэм’ер Польшчы Туск


Дональд Туск, архіўнае фота
Дональд Туск, архіўнае фота

«Зьяўляецца ўсё больш прыкметаў таго, што рэжым Лукашэнкі хоча зноў выкарыстоўваць пытаньні міграцыі і ціску на нашу мяжу ў палітычных мэтах», — заявіў 11 красавіка прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск пасьля сустрэчы з кіраўніком эстонскага ўраду Каяй Калас у Варшаве.

Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк», Дональд Туск падкрэсьліў, што будзе «тлумачыць і заклікаць усіх нашых эўрапейскіх партнэраў ставіцца да барацьбы зь нелегальнай міграцыяй як да рэальнага прыярытэту, каб увесь ЭЗ — ня толькі Польшча — прызнаў неабходнасьць абароны нашай тэрыторыі, абароны мяжы, кантролю мяжы».

Сустрэча прэм’ераў Польшчы і Эстоніі адбылася ў рамках кансультацый аб прыярытэтах ЭЗ. Акрамя згаданых палітыкаў, у іх узялі ўдзел прэзыдэнт і генэральная сакратарка Эўрапейскай рады Шарль Мішэль і Тэрэза Бляншэ, а таксама прэм’ер-міністры Грэцыі, Ірляндыі, Гішпаніі, Люксэмбургу і Фінляндыі.

У Польшчы сёньня адчуваюць, «што насамрэч азначае спалучэньне агрэсіўнай, варожай палітыкі з боку Крамля і Беларусі», — заявіў Туск, зьвяртаючыся да ўдзельнікаў кансультацый.

«Гаворка ідзе аб спалучэньні іх дзяржаўнага патэнцыялу з хваляй нелегальнай міграцыі», — удакладніў кіраўнік польскага ўраду.

10 красавіка памежнікі і вайскоўцы польскага войска на ўчастку мяжы зь Беларусьсю ў Падляскім ваяводзтве перадухілілі пранікненьне на тэрыторыю краіны групы больш як з 220 мігрантаў.

З пачатку году суседнія зь Беларусьсю краіны ЭЗ зафіксавалі ня менш як 7112 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы, у тым ліку ў красавіку — сама меней 2331, каля 6000 зь іх прыпадае на Польшчу.

У 2023 годзе было спынена 42 078 спробаў незаконнага перасячэньня межаў Беларусі з краінамі Эўразьвязу.

11 красавіка ў Маскве Аляксандар Лукашэнка заявіў Уладзіміру Пуціну, што сытуацыя на заходніх межах «цяжкая» і што найбольш яго «хвалюе палітыка польскага кіраўніцтва»:

«Навошта ім гэтая канфрантацыя? І літоўцы, латышы... Па-першае, дзясяткамі выкідаюць трупы празь мяжу. Ідзе нейкая колькасьць туды мігрантаў — яны іх выкідаюць. Агароджу пабудавалі — за плот выкідаюць да нас на мяжу. Цяпер сьнег растаў — агаліліся трупы, валяюцца проста на мяжы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG