Дзень у гісторыі
- 1525 — па дамове, падпісанай у Кракаве, Тэўтонскі ордэн быў сэкулярызаваны і ператвараўся ў Прускае герцагства, якое прызнала васальную залежнасьць ад Рэчы Паспалітай.
- 1783 — Кацярына II выдала маніфэст аб далучэньні Крыму да Расеі.
- 1848 — абвяшчэньне роўнасьці моваў у Аўстра-Вугоршчыне
- 1861 — імпэратар Франц Ёзэф I выдаў талеранцыйны патэнт, які ўраўноўваў пратэстанцкія цэрквы ў Аўстрыі з каталіцтвам
- 1904 — Вялікабрытанія і Францыя падпісалі пагадненьне аб Эгіпце, Марока і іншых каляніяльных уладаньнях, якое атрымала неафіцыйную назву «Сардэчная згода» (Антанта).
- 1924 — стварылі Беларускую вайсковую акругу (існавала да 1992 г.).
- 1944 — пачатак Крымскай апэрацыі, у ходзе якой Крым быў вызвалены ад нямецка-румынскай акупацыі.
- 1956 — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар юнага гледача.
- 2010 — ЗША і Расея падпісалі ў Празе дамову аб скарачэньні наземных ядзерных узбраеньняў.
У гэты дзень нарадзіліся
- 563 да н.э. — Сідгартха Гаўтама, пасьля пераўвасабленьня — Буда.
- 1903 — Аляксандар Скібнеўскі, тэатральны рэжысэр, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, прафэсар. У пасьляваенныя часы 10 гадоў быў галоўным рэжысэрам Тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску, паставіў этапныя для гэтага тэатру спэктаклі паводле п’есаў Янкі Купалы «Раскіданае гняздо» і Андрэя Макаёнка «Выбачайце, калі ласка», шмат іншых спэктакляў.
- 1938 — Кофі Анан, генэральны сакратар ААН (1997-2006), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 2001 году.
- 1958 — Сяргей Чарановіч, беларускі мастак, літаратар, пэдагог і краязнаўца, сябра Саюза мастакоў і Саюза дызайнераў Беларусі.
Працуе ў галіне кніжнай графікі, жывапісу і фатаграфіі, аўтар кнігі «Легенды і паданьні Ляхавіцкага краю».
У гэты дзень памерлі
- 1835 — Вільгельм фон Гумбальт, нямецкі філёзаф і грамадзкі дзеяч.
- 1922 — Эрык фон Фалькенгайн, нямецкі генэрал, вайсковы міністар Нямеччыны, начальнік генэральнага штабу Нямеччыны падчас Першай сусьветнай вайны.
- 1931 — Канстантын Пілінкевіч, праваслаўны сьвятар, протаярэй.
- 1959 — Леан Уладзіслаў Радзівіл, вайсковец, мэцэнат, апошні ардынат нясьвіскі.
- 1973 — Пабла Пікаса, гішпанскі мастак і скульптар.
- 1984 — Пётр Капіца, савецкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1978 году.
- 1981 — беларускі акадэмік Герасім Багамолаў, адкрывальнік радовішчаў калійнай солі і нафты ў Беларусі, за што быў не аднойчы ўганараваны дзяржаўнымі прэміямі.
- 2011 — Станіслаў Галактыёнаў, беларускі савецкі і амэрыканскі навуковец, адзін з заснавальнікаў малекулярнага мадэляваньня.
- 2013 — Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі ў 1979-1990 гадах.