Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Антона Луцкевіча


Антон Луцкевіч
Антон Луцкевіч

Падзеі 23 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

23 сакавіка 1942 году памёр Антон Луцкевіч, беларускі палітычны дзеяч, публіцыст і навуковец. Антон Луцкевіч быў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, аўтарам Трэцяй устаўной граматы і прэмʼер-міністрам БНР.

Таксама ў гэты дзень

1716 — утворана Вiленская канфэдэрацыя — саюз беларускай і літоўскай шляхты, накіраваны супраць палітыкі абсалютызму тагачаснага кіраўніка краіны Аўгуста ІІ Моцнага.

1863 — каля вёскі Сьвечкі пад Маладэчнам загінулі ў баі з царскімі карнікамі паўстанцы Юльян Бакшанскі, Рафал Малішэўскі, Леапольд Банькоўскі, Людвік Ямант і 15-гадовы Ігнаці Сулістроўскі. На могілках у вёсцы Плябань ім пастаўлены помнік.

1918 — дэлегацыя Віленскай Беларускай Рады на чале з Антонам Луцкевічам прыбывае ў Менск. Луцкевіч выступіў на паседжаньні Народнага Сакратарыяту. Пасьля гэтай прамовы менш як праз два дні Беларусь будзе абвешчаная незалежнай краінай.

1925 — адбыўся напад на станцыю Ляхавічы. 30-40 савецкіх дывэрсантаў адабралі ў паліцыянтаў зброю, завалодалі касай і ўцяклі за савецкую мяжу.

1933Адольф Гітлер атрымаў дыктатарскія паўнамоцтвы ад Райхстагу Нямеччыны.

1990 — заснаваны музэй гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі.

1991 — у Менску пачаўся II зьезд Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».

II зьезд БНФ: у прэзыдыюме Лявон Баршчэўскі, Васіль Быкаў, Міхась Ткачоў, Юры Хадыка, Зянон Пазьняк, Валянцін Голубеў, 1991
II зьезд БНФ: у прэзыдыюме Лявон Баршчэўскі, Васіль Быкаў, Міхась Ткачоў, Юры Хадыка, Зянон Пазьняк, Валянцін Голубеў, 1991

2006 — удзельнікі намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы ў Менску пачалі зьбіраць подпісы за перавыбары. Мястэчка ўзьнікла пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 году.

Плошча-2006
Плошча-2006

2007 — у Самалі быў зьбіты самалёт «Іл-76» беларускай авіякампаніі «Трансавіяэкспарт». На борце самалёта было 11 грамадзян Беларусі, усе яны загінулі.

У гэты дзень нарадзіліся

1865 Уладзіслаў Сівы-Сівіцкі (Стары Ўлас), паэт, пісьменьнік, зьбіральнік беларускага фальклёру.

1895Васіль Сташэўскі, драматург і празаік, ахвяра сталінізму.

1899 Вольга Галіна, актрыса, народная артыстка Беларусі.

1906Ісак Любан, беларускі кампазытар, аўтар музыкі да песьні «Бывайце здаровы».

1910 Акіра Курасава, японскі кінарэжысэр, прадусар і сцэнарыст.

Акіра Курасава
Акіра Курасава

1925 Віктар Швед, беларускі паэт на Падляшшы.

1930 Леанід Бурак, мовазнавец, аўтар падручнікаў.

1948Генадзь Пашкоў, беларускі літаратар і перакладчык.

У памяці

1654 Аляксандар Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ.

1662 Адам Саковіч, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ, у 13-гадовую вайну ваявода смаленскі.

1695 Людвіка Караліна Радзівіл, арыстакратка, дзяячка кальвінізму, мэцэнатка.

1821 Францішак Ельскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ.

1942Сяргей Ракіта, паэт, загінуў у ГУЛАГу.

1978 Рыгор Шырма, беларускі харавы дырыгент. У 1927–1936 гадах быў сакратаром Таварыства беларускай школы.

Рыгор Шырма. Магіла на Ўсходніх могілках.
Рыгор Шырма. Магіла на Ўсходніх могілках.

2016 — ад анкалягічнай хваробы памерла Ганна Вольская, прадусарка гурту «Крамбамбуля» і жонка Лявона Вольскага.

Ганна Вольская
Ганна Вольская

2020Пятро Лысенка, археоляг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG