Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік зьліквідаванай партыі «Зялёныя» ня выйшаў на волю пасьля 30 дзён арышту


Дзьмітры Кучук
Дзьмітры Кучук

Кіраўнік зьліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук ня выйшаў на волю пасьля 30 дзён арышту. Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку палітык Ігар Барысаў.

Былога старшыню Беларускай партыі «Зялёныя» Дзьмітры Кучук затрымалі 16 лютага. 20 сакавіка яму споўнілася 50 гадоў.

Паводле Барысава, вызваленьня Кучука чакалі 17 сакавіка, пасьля 30 дзён арышту, аднак гэтага не адбылося і «родныя ня ведаюць, дзе ён і што зь ім».

«На „суткі“ Зьміцер трапіў, калі пайшоў ускладаць кветкі і запальваць лямпадку да амбасады Расеі ў дзень сьмерці Навальнага. Ня мог стрымаць свой унутраны запал, каб не зрабіць гэта. Там і затрымалі», — нагадаў лідэр зьліквідаванай уладамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.

Кучук пасьпеў паведаміць, што каля амбасады знаходзіцца шмат супрацоўнікаў АМАП. Вядома, што пасьля затрыманьня яго адвезьлі ў Цэнтральны РУУС Менску.

У чым яго абвінавацілі, невядома.

Падчас сёлетніх выбараў Дзьмітры Кучук спрабаваў зарэгістраваць ініцыятыўную групу для збору подпісаў за яго кандыдатуру ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, аднак у рэгістрацыі яму адмовілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG