Дата дня
21 сакавіка 1840 году нарадзіўся Францішак Багушэвіч, пісьменьнік, юрыст, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гадоў. Ён лічыцца адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.
Менавiта Багушэвічу належыць выслоўе «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі». Вядомы ён ня толькі як палымяны паэт, але і востры публіцыст, назіральны рэпартэр, які сумяшчаў гэтую дзейнасьць з працай адвакатам.
Дзень у гісторыі
1560 — паводле прывілею Жыгімонта ІІ Аўгуста гомельскія мяшчане атрымалі пячатку з выявай крыжа і надпісам «Герб гораду Гомля».
1871 ― Ота фон Бісмарк стаў канцлерам Германскай імпэрыі.
1927 — улады Польшчы забаранілі Беларускую сялянска-работніцкую грамаду ў Заходняй Беларусі. Арганізацыя налічвала 100 тысяч чальцоў.
1980 — прэзыдэнт ЗША Джымі Картэр абвясьціў байкот Алімпійскіх гульняў у Маскве на знак пратэсту супраць савецкіх войскаў у Афганістане.
У гэты дзень нарадзіліся
1685 — Ёган Сэбастыян Бах, нямецкі кампазытар і арганіст.
1935 ― Філарэт, былы мітрапаліт Менскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.
У памяці
1608 ― Канстанцін Васіль Астроскі, праваслаўны магнат, які здушыў паўстаньне Налівайкі.
1849 — Аляксандар Крыштаф Ян Незабытоўскі, гісторык, філёзаф, удзельнік вызвольнага руху 1840-х, ахвяра царскіх рэпрэсіяў.
1959 — Павал Растаргуеў, філёляг, вязень ГУЛАГу.
1970 — Анатоль Сербантовіч, паэт.
1987 — Адам Русак, паэт-песеньнік.
2003 — Георгі Таразевіч, савецкі і беларускі палітычны дзеяч, у канцы 1980-х старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета БССР. У верасьні 1991 году Таразевіч выступіў на сэсіі Вярхоўнага Савету Беларусі і падтрымаў увядзеньне бел-чырвона-белага сьцяга і герба «Пагоня» ў якасьці дзяржаўных сымбаляў.