Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Эхо Кавказа» спыніць радыёвяшчаньне празь «непажаданы» статус Радыё Свабода ў Расеі


Праект Радыё Свабода «Эхо Кавказа» аб’явіў пра спыненьне радыёвяшчаньня. Гэта зьвязана з уключэньнем усіх падразьдзяленьняў Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ў сьпіс «непажаданых» арганізацый у Расеі.

«Мы ня можам рызыкаваць нашымі карэспандэнтамі і экспэртамі з расейскім грамадзянствам у жывым радыёэтэры. Адсутнасьць жа ў эфіры жывой гаворкі, немагчымасьць запісаць інтэрвію з палітыкамі, экспэртамі, звычайнымі людзьмі з Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі робіць радыёфармат цяпер немэтазгодным», — гаворыцца ў заяве рэдакцыі.

«Эхо Кавказа» бесьперапынна вяшчала з 2 лістапада 2009 году. У 2020 годзе Мінюст Расеі ўнёс амэрыканскую мэдыякарпарацыю Радыё Свабода ў рэестар «замежных агентаў». Пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне сайты ўсіх расейскамоўных выданьняў праекту былі заблякаваныя на тэрыторыі Расеі.

20 лютага Міністэрства юстыцыі Расеі ўключыла ў пералік замежных і міжнародных няўрадавых арганізацый, дзейнасьць якіх прызнана «непажаданай», карпарацыю Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, у якую ўваходзіць і «Настоящее время».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG