Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Белгарадзкай вобласьці Расеі пры абстрэлах загінулі пяць чалавек


Разбурэньні ў Белгарадзе, фота апублікаванае губэрнатарам вобласьці Вячаславам Гладковым
Разбурэньні ў Белгарадзе, фота апублікаванае губэрнатарам вобласьці Вячаславам Гладковым

У панядзелак адбыўся артылерыйскі абстрэл Белгарадзкай вобласьці Расеі.

Як паведаміў губэрнатар вобласьці Вячаслаў Гладкоў, снарад патрапіў у прыватны дом у вёсцы Нікольскае. Загінулі чатыры чалавекі: сямейная пара, іх 17-гадовы сын і сталага веку маці жонкі. Другі сын пары выжыў. Па словах губэрнатара, ён цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі мясцовага шпіталя.

Раней Гладкоў паведамляў пра яшчэ траіх пацярпелых ад абстрэлу Нікольскага. Паводле яго словаў, там пашкоджаны чатыры прыватныя дамы.

У Грайворанскай гарадзкой акрузе дрон-камікадзэ атакаваў пасёлак Горкаўскі. Загінуў адзін цывільны жыхар, два чалавекі параненыя. Паведамляецца аб пашкоджаньнях жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў і аўтамабіляў.

Мінабароны Расеі паведаміла, што сёньня раніцай зьбіла над Белгарадзкай вобласьцю дзесяць рэактыўных снарадаў «Вампір».

Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну расейскія рэгіёны рэгулярна зазнаюць абстрэлы і атакі беспілётнікаў. Ёсьць разбурэньні і ахвяры. Мінабароны Расеі сьцьвярджае, што атакі вядуцца з украінскага боку. У большасьці выпадкаў Кіеў гэтыя паведамленьні не камэнтуе.

Абстрэлы Белгарадзкай вобласьці і абласнога цэнтра ўзмацніліся ў апошні тыдзень, таксама фіксаваліся спробы прарыву праз расейскую мяжу, у тым ліку з боку добраахвотніцкіх фармаваньняў, якія ваююць на баку Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG