Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 18 сакавіка: затрымалі гульнявога стрымэра за бел-чырвона-белую аватарку; гарадзенца затрымалі за тату па-ўкраінску

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Вырак у Івацэвічах

У судзе Івацэвіцкага раёну 19 лютага 2024 году асудзілі Максіма Гурыновіча паводле арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэксу. Судзьдзя Сяргей Кухацкаволец прызначыў Максіму 1 год і 6 месяцаў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія») і штраф 50 базавых велічыняў (2000 рублёў).

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у «Аднаклясьніках» у групе «Белсат» пакінуў камэнтар пад фатаздымкам міліцыянта, які ў Івацэвічах займаецца эканамічнымі злачынствамі. Суд палічыў камэнтар абразьлівым. На судзе Максім паведаміў, што ў адной з груп у сацсетцы ён прачытаў пра жанчыну, якая сама гадуе непаўналетняе дзіця. Ёй прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі» і штраф за «абразьлівы сымбаль» пад фатаздымкам міліцыянта.

Міліцыянт запрасіў матэрыяльную кампэнсацыю маральнай шкоды памерам 2000 рублёў.

Максім Гурыновіч прызнаў віну. Да суду ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыезьдзе. Ён мае сярэднюю адукацыю, езьдзіць у Расею на заробкі.

Сілавікі затрымалі папулярнага гульнявога стрымэра Віталя Казунова

Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым гульнявым стрымэрам Віталём Казуновым.

На відэа беларус кажа, што ў 2020 годзе ў фэйсбуку апублікаваў бел-чырвона-белы сьцяг. Таксама ў 2017 годзе стрымэр апублікаваў фатаздымак зь цемнаскурай дзяўчынай у нацысцкай форме.

Аўтары канала сьцьвярджаюць, што на Казунова склалі два пратаколы: за бел-чырвона-белы сьцяг і дэманстрацыю нацысцкай сымболікі. У якім статусе цяпер затрыманы і па якіх артыкулах яго абвінавачваюць — невядома.

Віталь Казуноў — стрымэр на ютуб-канале з аглядамі гульняў iXBT games. На канал падпісана 469 тысяч чалавек.

Гарадзенца затрымалі за татуіроўку зь лёзунгам па-ўкраінску «Рабоў у рай не пускаюць. Воля або сьмерць».

Як паведамляе выданьне «Мэдыязона» відэа з затрыманым апублікаваў праўладны канал «Кніга ГУ „База“».

Паводле аўтараў каналу, жыхар Горадні быў затрыманы «па паведамленьні пільных грамадзян». Затрыманы мужчына заявіў, што зьбіраецца зьвесьці татуіроўку найбліжэйшым часам.

Аўтарства выказваньня «Рабоў у рай не пускаюць» прыпісваюць украінскаму палкаводцу Івану Сірку, які жыў у XVII стагодзьдзі. Беларускія ўлады пакуль не прызнавалі гэтую фразу «экстрэмісцкай».

Затрымалі праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка

На мінулым тыдні затрымалі баранавіцкага праваабаронцу Аляксандра Вайцешыка, паведамляе «Вясна». Ён ўтрымліваецца ў ІЧУ Баранавічаў.

З чым звязанае затрыманне — пакуль невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG