Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы за дзень сабралі грошы на лекаваньне Данііла Гаркавага


Сымболіка BySOL. Ілюстрацыйнае фота
Сымболіка BySOL. Ілюстрацыйнае фота

У студзені 2025 году у Данііла дыягнаставалі рэдкую форму раку — саркому мяккіх тканін.

Больш за 6500 эўра на лекаваньне ад анкалёгіі для былога кіраўніка аддзелу зьнешніх сувязяў Офісу Ціханоўскай Данііла Гаркавага сабралі менш, чым за дзень, паведаміў 25 красавіка кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак.

Данііл Гаркавы зь лістапада 2020 па сакавік 2025 году працаваў у камандзе Сьвятланы Ціханоўскай. У студзені 2025 году ён прайшоў абсьледаваньне, падчас якога ў яго дыягнаставалі рэдкую форму раку — саркому мяккіх тканін.

«Настолькі рэдкую, што паводле статыстыкі мэдыцынскіх крыніц такія дыягназы ставяць літаральна адзінкам на мільён», — адзначае Данііл на старонцы збору.

Паводле Гракавага, у Літве, дзе ён жыве цяпер, з такім тыпам саркомы «практычна не сутыкаюцца», таму ён пачаў шукаць лекаваньня па-за межамі краіны і знайшоў дасьведчанага хірурга-анколяга ў Бэрліне, які пагадзіўся правесьці апэрацыю паводле спэцыяльнай мэтодыкі, якая дае найлепшыя шанцы на доўгатэрміновую рэмісію.

Кошт апэрацыі і спадарожнага лекаваньня ў Нямеччыне — 6436 эўра: 3655 эўра — на саму апэрацыю, яшчэ 2196 эўра — на пасьляапэрацыйны дагляд і 12 дзён у стацыянары, 585 — сума для шпіталю на непрадбачаныя выдаткі (абавязковыя 10%, ад якіх нельга адмовіцца).

Для Данііла Гаркавага гэта непад’ёмная сума, таму ён зьвярнуўся па дапамогу і 24 красавіка BySol адкрыў для яго дабрачынны збор.

На днях стала вядома, што Данііл Гаркавы пакінуў каманду Офіса Ціханоўскай.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG