Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Румыніі пачалі будаўніцтва найбуйнейшай базы NATO у Эўропе, на 10 тысяч вайскоўцаў


Прэм'ер-міністар Румыніі Нікаляе Чукэ і генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. Ілюстрацыйнае фота
Прэм'ер-міністар Румыніі Нікаляе Чукэ і генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. Ілюстрацыйнае фота

У Румыніі пачалося ўзьвядзеньне найбуйнейшай базы NATO у Эўропе, на якой змогуць разьмясьціцца да дзесяці тысяч вайскоўцаў Альянсу, піша Euronews.

Аб’ект узводзіцца на базе існай 57-й авіябазы імя Міхаіля Кагэльнічану ў павеце Канстанца на плошчы амаль тры тысячы гектараў, удакладняюць журналісты Euronews.

Праект будаўніцтва базы коштам 2,5 млрд эўра ўключае ўзлётна-пасадачныя палосы, узброеныя плятформы, ангары для вайсковых самалётаў, а таксама школы, дзіцячыя сады, крамы і лякарню.

Раней прэзыдэнт Румыніі Кляўс Яганіс у лісьце да парлямэнту краіны паведаміў, што дае «зялёнае сьвятло» апэратыўнаму разгортваньню сіл NATO на сваёй тэрыторыі ў 2024 годзе ў выпадку сурʼёзных пагроз нацыянальнай бясьпецы краіны.

Гэтая мера, паводле Яганіса, дазволіць альянсу прымаць рашэньне аб хуткім разгортваньні сумесных апэратыўных груп на румынскай тэрыторыі ў выпадку раптоўнага сурʼёзнага крызісу, «каб апэратыўна вырашыць крызіс і перадухіліць яго эскаляцыю».

Аб тым, што ЗША перакінуць у Румынію тысячу вайскоўцаў зь Нямеччыны, стала вядома яшчэ ў студзені 2022 года. У Пэнтагоне назвалі гэта часовымі мерамі, якія прымаюцца для стрымліваньня агрэсіі і павышэньня абарончых магчымасьцей.

Тады ж камандаваньне NATO ў Эўропе заявіла аб перакідваньні караблёў і зьнішчальнікаў ва Ўсходнюю Эўропу з-за сытуацыі з Украінай.

А ў сакавіку 2022 года генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў, што Паўночнаатлантычны альянс узмоцніць сваё ўсходняе крыло і разьмесьціць чатыры баявыя групы ў Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі і Славакіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG