Ён вымавіў яго прозьвішча, чаго раней не рабіў, і назваў сьмерць апазыцыянэра «сумнай падзеяй».
Паводле яго, у Расеі былі і іншыя выпадкі, калі «людзі ў месцах пазбаўленьня волі адыходзілі з жыцьця».
«Дарэчы, за некалькі дзён да адыходу спадара Навальнага з жыцьця мне некаторыя калегі, не супрацоўнікі адміністрацыі, некаторыя там людзі, сказалі, што ёсьць ідэя абмяняць спадара Навальнага на некаторых людзей, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі ў заходніх краінах. Вы можаце мне паверыць, можаце не: чалавек, які са мной размаўляў, яшчэ фразу ня скончыў, а я сказаў: „Я згодзен“, — сьцьвярджае Пуцін. — Але, на жаль, здарылася тое, што здарылася. Толькі пры адной умове я [пагадзіўся]: мы яго памяняем, каб ён не вяртаўся, няхай там сядзіць. Вось і ўсё. Але гэта здараецца, нічога з гэтым ня зробіш».
Дырэктар расейскага Фонду барацьбы з карупцыяй Іван Жданаў пасьля заявы Пуціна аб Навальным у тэлеграм-канале напісаў:
«Пацьвердзіў абмен і тут жа загадаў забіць».
Раней адразу некалькі заходніх СМІ са спасылкай на ананімныя крыніцы напісалі аб тым, што расейскія ўлады вялі перамовы аб абмене Навальнага. У абмене нібыта павінны былі ўдзельнічаць таксама грамадзяне ЗША, а галоўным кандыдатам на вяртаньне ў Расею быў афіцэр ФСБ Вадзім Красікаў, які адбывае ў Бэрліне пажыцьцёвы тэрмін за забойства былога чачэнскага палявога камандзіра Зелімхана Гангашвілі. Пазьней кіраўнік расьсьледніцкага праекту Bellingcat Хрыста Грозеў расказаў аб дэталях меркаванага абмену палітыка, які памёр у турме.