Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска, якая лічыць Крым расейскім, абурылася праблемамі зь літоўскім ВНЖ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларуска Людміла Жданук, якая выйшла замуж за літоўца і жыве ў Літве 12 гадоў, сьцьвярджае, што яе пазбавілі сталага віду на жыхарства пасьля пытаньня «Чый Крым?» На яго патрабавалася даць адказ у анкеце для падаўжэньня пасьведчаньня на права жыхарства, піша Reform.by.

Яе гісторыю апублікаваў на днях «Спутник» і падхапілі літоўскія СМІ. Паводле інфармацыі рэсурсу, Людміла жыве з мужам у Друскінінкайскім раёне, але ўвесь час езьдзіць у Горадню да хворай маці і «цалкам падтрымлівае дзеяньні Расеі». Цяпер жанчына абураная тым, што яе пазбавілі віду на жыхарства ў Літве. Людміла распавяла пракрамлёўскім СМІ, што ў канцы 2023 года яна спрабавала падоўжыць свой від на жыхарства ў Літве, яе папрасілі запоўніць анкету.

«У анкеце былі мае асабістыя дадзеныя. А напрыканцы некалькі пытаньняў. Першае гучала так: „Ці падтрымліваеце вы ўварваньне Расеі ва Ўкраіну?“, і варыянты адказу — „так“ ці „не“. Пасярэдзіне ніяк не адкажаш. Другое пытаньне: „Чый Крым?“, І варыянты адказу — „Расея“ або „Украіна“. Я спачатку адмовілася запаўняць анкету, але мне адказалі, што без яе заявы на замену ВНЖ не прымуць. Я запоўніла яе, адказала, што Крым належыць Расеі», — распавяла яна.

Пасьля гэтага з ёю двойчы зьвязаліся прадстаўнікі Дэпартамэнта міграцыі з просьбай патлумачыць сваю пазацыю.

«Я напісала ў адказе, што ў Крыме праводзіўся рэфэрэндум, людзі прагаласавалі, воля народа была прынятая Расеяй. Што рэфэрэндум праводзіўся ў Данецкай і Луганскай рэспубліках, там таксама людзі прагаласавалі за тое, каб злучыцца з Расеяй. А меркаваньне народа павінна быць на першым месцы. І Крым належыць Расеі, таму што воля народа — гэта галоўнае», — распавяла Жданук.

Па ейных словах, пазьней яе паведамілі, што дадзеныя накіроўваюць на «нейкі міжнародны суд».

«З 15 лістапада рашэньня няма, ВНЖ таксама няма», — заявіла яна.

Жданук атрымала візу на паўгода. Яна можа знаходзіцца ў Літве да ліпеня і зараз чакае афіцыйны адказ ад міграцыйнай службы.

Мужа Людмілы Данатас Бернатоніс 29 лютага, перад закрыцьцём пунктаў двух памежных пунктаў пропуску, даў камэнтар дзяржгенцтву БелТА.

«Сям’я распадаецца. Цяпер мне па крузе абʼяжджаць давядзецца. А тут 36 км — і я з дому дадому дабраўся. Цяпер буду ехаць каля 300 км. Гэта абсурд. Нельга рабіць так. Як да гэтага можна ставіцца? Толькі нэгатыўна», — сказаў ён.

На гэтым тыдні грамадзяніна Беларусі, які крытыкаваў Літву ў відэа і казаў, што не паважае літоўскую мову, пазбавілі віду на жыхарства ў Літве. Аднак не з прычыны яго выказваньняў, а з-за парушэньняў працоўнага заканадаўства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG