Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША далучыліся да кааліцыі дзеля вяртаньня вывезеных Расеяй украінскіх дзяцей і пакараньня вінаватых


Украінскія дзеці, якія вярнуліся з дэпартацыі ў Расеі
Украінскія дзеці, якія вярнуліся з дэпартацыі ў Расеі

Вашынгтон хоча прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у незаконнай дэпартацыі і гвалтоўным вывазе ўкраінскіх дзяцей у Расею. Частку дзяцей вывозілі празь Беларусь.

Вашынгтон хоча прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у незаконнай дэпартацыі і гвалтоўным вывазе ўкраінскіх дзяцей у Расею.

ЗША ўступілі ў Міжнародную кааліцыю дзеля вяртаньні ўкраінскіх дзяцей як дзяржава-сябра, паведаміў Дзяржаўны дэпартамэнт, які цытуе «Голас Амэрыкі».

У паведамленьні гаворыцца, што такім чынам ЗША хочуць падтрымаць бясьпечнае вяртаньне ўсіх украінскіх дзяцей, незаконна дэпартаваных або гвалтоўна вывезеных у Расею.

ЗША хочуць «прыцягнуць да адказнасьці вінаватых у гэтым», адзначыў Дзяржаўны дэпартамэнт.

ЗША таксама падтрымалі «Сумесную дэклярацыю аб стварэньні Міжнароднай кааліцыі дзеля вяртаньня ўкраінскіх дзяцей», раней заснаваную Канадай і Ўкраінай.

«Мы запрашаем іншыя дзяржавы і міжнародныя арганізацыі ўступіць у Міжнародную кааліцыю дзеля вяртаньня ўкраінскіх дзяцей і падтрымаць яе намаганьні», — заявіў Дзяржаўны дэпартамэнт.

Што папярэднічала

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і дзіцячага омбудсмэна Марыі Львовай-Бяловай за незаконную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў Украіны.

Кіеў кваліфікуе падобную практыку як незаконнае перамяшчэньне. Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны пачаў крымінальнае вядзеньне па факце «прымусовай дэпартацыі больш як 19 тысяч дзяцей» з акупаваных тэрыторыяў Данбасу, Луганскай, Запароскай, Херсонскай і Харкаўскай вобласьцяў у тым ліку ў Беларусь.

ПАРЭ прыняла рэзалюцыю, у якой прызнала гвалтоўную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Расею генацыдам, а Аляксандра Лукашэнку і ўрад Беларусі — датычнымі да яго.

Тым часам у «Народным антыкрызісным упраўленьні» заявілі, што рыхтуюць дакумэнты на Лукашэнку ў Гааскі суд з прычыны вывазу дзяцей з Украіны.

У канцы чэрвеня НАУ перадала пракурору Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе Карыму Хану доказы ваенных злачынстваў у выглядзе незаконнага перамяшчэньня ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў у Беларусь. Паводле матэрыялаў дасье, зь верасьня 2022 году па цяперашні час у Беларусь з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны вывезьлі больш за 2100 дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG