Экс-прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ў Бухарэсьце (Румынія), дзе праходзіў зьезд Эўрапейскай народнай партыі, правёў сустрэчу са Сьвятланай Ціханоўскай.
Пятро Парашэнка разьмясьціў фота, на якім побач зь ім знаходзіцца Сьвятлана Ціханоўская, і падпісаў яго наступным чынам:
«Удзячны беларусам, якія са зброяй у руках сёньня абараняюць Украіну. Упэўнены, што наша перамога адкрые дзьверы для шматлікіх новых і доўгачаканых перамог у цэлым рэгіёне. Пра гэта і ня толькі гаварылі са Сьвятланай Ціханоўскай».
7 сакавіка дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Бухарэсьце з старшынёй Эўрапейскай камісіі Урзуляй фон дэр Ляен, а таксама з прадстаўнікамі Эстоніі, Харватыі, Румыніі, Італіі й Грэцыі.